Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац заявіў пра парушэнне рэжыму спынення агню Іранам і даручыў вайскоўцам нанесці новыя ўдары па Тэгеране.

Фота: Baz Ratner / AP
Я даў указанне Арміі абароны Ізраіля адказаць на парушэнне Іранам рэжыму спынення агню магутнымі ўдарамі па аб’ектах рэжыму ў цэнтры Тэгерана», — заявіў Кац.
Раней прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што Ізраіль згадзіўся на спыненне агню з Іранам. Пра перамір’е абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У суботу ЗША ўступілі ў канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, абстраляўшы ядзерныя аб’екты Ірана.
Каментары