Свет11

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню

Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана раніцай у аўторак паведаміла пра пачатак рэжыму спынення агню ў ваенным канфлікце з Ізраілем.

Фота: Baz Ratner / AP

Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X абвясціў пра тое, што баявыя дзеянні іранскай арміі спынены а 4-й раніцы па мясцовым часе.

Некалькі гадзін раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра тое, што паміж Ізраілем і Іранам была дасягнута дамоўленасць «аб поўным спыненні агню». Прэзідэнт Трамп дадаў, што пагадненне ўступіць у сілу ў бліжэйшыя гадзіны пасля таго, як абодва бакі завершаць раней распачатыя ваенныя аперацыі, нагадвае Расійская служба Радыё Свабода.

Раніцай у аўторак прадстаўнік арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) адмовіўся каментаваць паведамленні пра спыненне агню ў той час, як Ізраіль працягваў наносіць паветраныя ўдары па цэлях на тэрыторыі Ірана.

Як паведамляе New York Times, дамоўленасць пра спыненне агню была дасягнута пры пасярэдніцтве Катара, які перадаў Ірану амерыканскую прапанову пра перамір’е.

Днём раней ізраільскія прадстаўнікі далі зразумець пра магчымасць хуткага завяршэння баявых дзеянняў супраць Ірана. У нядзелю прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньяху заявіў пра тое, што Ізраіль «вельмі-вельмі блізкі» да дасягнення мэт ваеннай аперацыі.

Каментары1

  • Filipp
    24.06.2025
    Добра калі так.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць