Яны выкарыстоўваліся для атрымання доступу да банкаўскіх рахункаў, паведамляе пракуратура Мінска.
У вытворчасці Следчага камітэта зараз знаходзіцца шэраг крымінальных спраў па фактах крадзяжу грошай шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейсненых з выкарыстаннем фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў.
З дапамогай падробленых сайтаў банкаў, гандлёвых пляцовак, сэрвісаў па аплаце тавараў і паслуг махляры атрымліваюць доступ да нумароў і CVC-кодаў банкаўскіх картак, інфармацыі аб банкаўскіх рахунках і іншых персанальных даных.
Каментары