Каментары да артыкула

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі

  • Шчучыншчына
    19.06.2025
    Вельмі трапна кажа спадарыня Святлана. "Сімпатычныя", у гарнітурах, хтосці нават у гольфах. Але людзям трэба вынікі працы, якіх няма. Таму цалкам не адпавядаюць інтарэсам народа. Павінны прыйсці працавітыя, мэтанакіраваныя і адказныя за выкананне пастаўленых людьмі задачаў. Ня могуць? - Наступныя!
  • Жыгуль
    19.06.2025
    Шчучыншчына, але адкуль іх узяць, мэтанакіраваных і працавітых? Іншай апазіцыі няма. А дзеючая вельмі абмежаваная ў дзеяннях, бо знаходзіцца ў эміграцыі. Мяркуеце, у новыах апазіцыянераў з'явіцца большы інструментарый? Ой сумняваюся.
  • .
    19.06.2025
    У лукаботаў дылема:
    1) як звычайна, лаяць Алексіевіч за "рускаязыкасць", як праца на раскол паміж беларускамоўнымі і рускамоўнымі беларусамі;
    2) падтрымаць яе ў мяккай, але крытыцы Ціханоўскай і Офіса.
    Пакуль што бачым выбар п.2, бо гэта галоўная задача для ўлады.
  • Карціна маслам!
    19.06.2025
    Шчучыншчына, раз ботаферма стала дзяжурыць пад словамі "Ціханоўская", "Латушка", "Вячорка", "Франак", "Офіс"... значыць вынікі ёсць і немалыя.
  • .
    19.06.2025
    Шчучыншчына,
    "Павінны прыйсці працавітыя" - калі павінны то чаму не прыходзяць?
  • .
    19.06.2025
    ., хто думае не так як я - лукабот! Паўсюдна боты, боты, тут і там лукаботы!
  • .
    19.06.2025
    Вы спрачаецеся не з маімі 2 крытэрыямі лукабота (для дадзенага кантэксту падобных артыкулаў), а са сваім прыдуманым крытэрыем (дэмагагічны прыём "саломены чалавечак" або "strawman fallacy").
    Сам прыдумаў, сам пасмяяўся, сам сябе перамог у спрэчцы. Слабак (на вашай мове).
  • Трывалы пэндзаль
    19.06.2025
    Карціна маслам! , гэтыя мярзотнікі пільнуюць яшчэ і словы "Педэрсан", "Лябедзька", "Красуліна", "Дабравольскі", "Каардынацыйная Рада", "Латушка", "Матолька", "Мельнікава", "Агент Дудкін" і шмат іншых прыстойных людзей.
    Не паддаемся на правакацыі і баронім сваіх!
  • Дзяжурнаму
    19.06.2025
    Карціна маслам! , па ходу стала дзяжурыце вы з Кропкай.
  • .
    19.06.2025
    З вашых тут толькі Дудкін, бо зламаўся ў нейкі момант і стаў агентам.
    Калі думаеце, што напісанне спісаў з падмешваннем "не таго" гэта вельмі дасціпна - не, гэта тупа. Усё роўна відаць дурнаватае глумлівае ментоўскае гыгыканне.
  • .
    19.06.2025
    Звыкла атрымаў с**нымі анучамі? Не галасі!
  • Найперш не галасі!
    19.06.2025
    Дзяжурнаму, так, людзі, самыя рлзныя, рэгулярна чытаюць НН, разважаюць, выказваюцца.
    Спроба падаць ў негатыўным , дэструктыўным рэчышчы чытанне Нашай Нівы патыхае зайздрасцю нявольніка да людзей свабодных.
  • Аналитик
    19.06.2025
    Это та же Алексеевич, которая год назад сказала, что без Лукашенко Беларусь потеряет независимость, что только Лукашенко может лавировать перед Россией, хотя он уже давно сдал нашу страну.
  • Она самая. Советская.
    19.06.2025
    Аналитик, та самая. Я давно не принимаю ее всерьез.
  • 1
    19.06.2025
    Каб правесці карабель міма Расіі і дыктатуры, варта чалавеку, які называе сябе беларускай пісьменніцай, падаць прыклад і перайсці на беларускую мову. Не ківаць на складанасці і абмежаванні, а пачаць з таго, што трэба было зрабіць ўжо даўно.
  • Игорь
    19.06.2025
    Ну, Светлана Батьковна, это у Вас такое ощущение. А у других как раз и наоборот. Настоящая оппозиция.
  • been
    19.06.2025
    Игорь, чырвоны чалавек жыве "па ашчушчэніям"
  • Сымон
    19.06.2025
    Святлана Аляксандраўна, займаліся б вы тым, што ў вас атрымліваецца лепей - напісаннем кніг. Я паважаю кожнага беларуса, які працягвае змагацца любым дасяжным чынам. А з капітулянтаў і без вас ужо стаіць вялікая чарга, вось толькі незразумела, на які сцэнар падзей яны разлічваюць. Дарэчы, на вашым месцы лепшым крокам змагання было б не ганьбіць актывістаў і палітыкаў у выгнанні, якія "не ўплываюць" настолькі, што рэжым вядзе супраць іх ды іхных сваякоў сапраўдную тэрарыстычную вайну, не шкадуючы на гэта рэсурсаў. Лепей напішыце першы ў вашым жыцці твор па беларуску і нарэшце пазбаўцеся ад вельмі двусэнсоўнага іміджа расейскамоўнай беларускай пісьменніцы.
  • .
    19.06.2025
    «А народ? А рабацягі? Народ жа ўсё вырашае, што мы тут [у эміграцыі] вырашаем? Нейкую годнасць выратуем, а вось народ… Баюся, толькі мінімум праз пакаленне нешта магчыма»

    Ізноў народзец не такі, толькі праз пакаленне можа даспець.

    Чую тут савецкі камуністычны акцэнт на "рабацягах", "працоўным класе" як галоўнай і рухаючай сіле змен, ідэю пра рэвалюцыйную сітуацыю, "нізы не жадаюць".
    Адтуль жа папулярныя дзіўныя ідэі (якія гучалі нават на апошняй канферэнцыі), што змены і новыя лідары абавязкова патрэбны саспець унутры краіны, а эміграцыя нічога не вырашае.
    Калі "рэвалюцыйная сітуацыя не саспела", нібыта трэба пачакаць магічнага развіцця грамадства, пакаленне або больш.

    Усё не так. Марксізм не верны і ніколі не быў верны. Не абавязкова вырашае "народ" і "пралетарыят" як яго авангард, не абавязкова сітуацыя "выспявае" сама і толькі ўнутры краіны.
    Змены робіць актыўная меншасць, пры гэтым умовамі з'яўляецца падтрымка або бяздзейнасць ўзброеных людзей. (У якасці розных прыкладаў можна прывесці лютаўскую рэвалюцыю ў Расеі 1917, кастрычніцкі бальшавіцкі пераварот 1917, няўдалую беларускую рэвалюцыю 2020).
    Хто сфармуе тую актыўную меншасць і якія настроі будуць у ўзброеных, загадзя не вядома. Гэта не абавязкова людзі аднаго класу/прафесіі або аднаго месца жыхарства.
    Чакаць, што сітуацыя неяк сама сфармуецца па нейкіх агульных законах развіцця грамадства, таксама няправільна. Праз пакаленне можа стаць і горш, гэта залежыць ад больш канкрэтных фактараў.

    Карацей, зараз усё не лепшым чынам і складана, аднак і не гарантавана безнадзейна. А даўно састарэлы марксізм у галовах савецкіх і пастсавецкіх людзей не спрыяе разуменню, толькі заблытвае.
  • Найперш не галасі!
    19.06.2025
    ., змены робіць актыўная меншыня ці пасіўная бальшыня, калі мешыня спіць ў шапку альбо папросту адсутнічае, калі "мяне няма"(с)
    1994 год нам навукай: абудзіўшаяся актыўная меншыня ўсё пра.. праспала, і пасіўная меншыня, нашыя сельскія і гарадскія пралетарыі "ничтоже сумняшесе" праявілі самастойнасць.
    У 2020-м беларусы зноў спарадзілі сваю актыўную меншыню, каторая ўжо не спыняе, а нарошчвае сваю актыўнасць і не разменьваецца на неістотныя дробязі, не самаізалюецца і несамалюбуецца сваім пікіраваннем з "чырвоным чалавекам"(с), як было 35 гадоў таму.
    Калі Святлана Алексіевіч гэтага не бачыць, то, канешне, адчування трываласці ў яе не будзе.
  • .
    19.06.2025
    Сілы няроўныя, вось і няма адчування трываласці.

    Гэта агульная наша праблема, а не праблема нейкай асобнай апазіцыі, якая асобна ад пісьменніцы. Яна ж таксама частка той "апазіцыі".

    Святлана змагаецца з "чырвоным чалавекам", але, імаверна, не бачыць такога "добрага чырвонага чалавека" ў сябе. Тыпа шасцідзясятнікаў, перабудоўшчыкаў. Якія спрабавалі аб'яднаць савецкасць з гуманітарнымі каштоўнасцямі.
    Гэта вельмі спецыфічная пазіцыя, ад яе таксама трэба адмаўляцца і рухацца далей.
    Інакш яе погляд на "новых варвараў" застанецца неадназначным, крытыкай, але крытыкай з боку савецкага "прыўкраснага далёка", "поўдня ХХI века".

    Наконт розніцы пач.1990-х і 2020-га я не ўпэўнены: нешта лепш, нешта горш.
  • Найперш не галасі!
    19.06.2025
    .,
    "Дзе мне нарваць таго зелля,
    Каб загаілася раны?"
    Якім адным непадкупным бязьменам мусім мераць такія розныя сілы?
    Грамадзянскія войны выйграюць ці прайграюць палітычна. Рэжым трымаецца выключна на рэпрэсіях, палітычна ён банкрот, як колісь СССР.
    Сёняшні рэжым ў Беларусі нават не хунта, якая можа мяняць публічнага фюрэра, нават не кампартыя, не "партхознамерклатура" - суб'ект з вырашальным заканадаўчым і вырашальным голасам, як было ў позьнім БССР. Менавіта таму не маю панічных і дэпрэсіўных настрояў.
    Прынцыповае адрознене 90-х і сённяшніх - рэпрэсіі: у 90-х хто хацеў - праяўляў ініцыятыву, сёння такога няма.
  • .
    19.06.2025
    Палітычна гэта таксама адзін са спосабаў існавання дзяржавы. Тэрарыстычна-аўтарытарнай.
    Па якасці ідэі - так, ідэя ніякая, другасная. Але нейкі час існаваць здольная. Напрыклад, той СССР першапачаткова дрэнная ідэя. Аднак праіснаваў жа шмат.
    Механізм перадачы ўлады ў недэмакратычных краінах: або ў спадчыну, або праз гвалт. У нас толькі сюрпрыз, як дакладна гэта адбудзецца. Могуць і прыдумаць нейкі схематоз, на тое яны здольныя.
  • Incognito
    19.06.2025
    Передайте это дамочке, что революцию делала интеллигенция, а не работяги. Хотя и последних хватало. Она выбрала довольно удобную позицию - есть людишки, которые должны все сделать за нее, эдакое пушечное мясо, а она уже приедет с флагом на готовенькое. (Кого-то напоминает, не правда ли?) Нет, дорогая, своими ручками начинай что-то делать, а не сидеть и ныть про свои 'пессимистичные взгляды'.
  • Не совсем так.
    19.06.2025
    Incognito, интеллигенция подготовила революцию и госпереаорот Ленина. А пото Ленин кого на философский пароход, а кого и к стенке. Перестреляли и кадетов, и эсеров, даже меньшевиков. Потом Сталин перестрелял и старую гвардию большевиков. Рекомендую: А. Авторханов " Ленин в судьбе России".
  • !!!
    19.06.2025
    Те, кого синепалый реально опасался сидят.
  • Скажы Ў
    19.06.2025
    Зараз б цытаваць рускую бабушку, якая так шчыра абараняе сваю расейшчыну ды нешта як чырвоныя людзі выпілявіць пра фашызм, там, дзе якраз працяг чырвонай ідэалогіі.
  • Пра мясцовых ботаў
    19.06.2025
    Ого, нехта пасмеў напісаць крытычны каментар пра апазіцыю ды мясцовыя каментатары таварыш "." і "Найперш не галасі!" ўжо тут ды рупліва працуюць. Яшчэ не хапае, каб выкатысталі нік "Ботам" і будзе бінга.
  • Давайце ўзгадаем
    19.06.2025
    Пару месяцаў таму тут на НН можа было прачытаць артыкул у якім цытавалася Алексіевіч, якая шкадавала, што ўкраінцы адмаўляюцца ад расейскай мовы і культуры ды назвала гэта "небяспечным механізмам".

    А пра моўнае пытанне сказала нічым ворагі беларушчыны ў 1990-я: "давайте сначала демократия, а потом уже все эти вопросы".

    "Но если вы, например, откажетесь читать Чехова, Достоевского, это будет провинциальность, вы упадете в провинциальность. Нельзя считать, что у нас, у маленьких белорусов, есть все. Это не правда. Мир очень велик. Нужно открываться миру. Да, со своим языком, но открываться миру" - гэта таксама яе адносна нядаўнія словы. Вядома, без расейшчыны - беларусы ўпадуць у правінцыйнасць, значыць, паводле яе, яны цяпер ў цывілізацыі, якая называецца "русский мир", забыла дадаць моўна расейская пісьменніца.
  • развагі служак (чырвонага чалавека) маскоўскай імперыі
    19.06.2025
    пакуль Алексіевіч не пачне казаць пра маскоўскі імперыялізм , не буду яе чытаць , не цікавы развагі служак (чырвонага чалавека) маскоўскай імперыі
  • бабруйчанін
    19.06.2025
    Нажаль такая эліта ні разумення ні бачання толькі апісанне канстатацыя Аляксіевіч нават свайго бацьку толькі зараз зразумела. Як яна асэнсуе паўстанне 2020 бачанне будучыні ?
    Як той Чалы то піанэр94 то разчараваны96-99 то ачараваны тбеларус2020 то моцны украінец.2022....
  • Жвір
    19.06.2025
    Спадарыня кіруецца адчуваньнямі. :) Ну, ня блага, адчуваньні замест аналітыкі на базе фактаў і інфармацыі.
    Дык вазьмі кульні чарку гарэлкі, адчуваньні будуць іншыя, а кульнеш дзьве - дык і зусім іншыя.
    Толькі навошта мне ведаць усю тую кашу зь ейных адчуваньняў ??? Ці некаму шчэ не надакучыла ? :))
  • имя
    19.06.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць