Выкідваць скошаную траву або лісце ў звычайныя кантэйнеры для смецця забаронена. А што тады з ёй рабіць, патлумачылі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Да «раслінных адкідаў» па правілах адносяцца не толькі трава, але і апалае лісце, абрэзаныя галінкі дрэў і кустоў. А вось часткі ствалоў дрэў — гэта ўжо іншы тып смецця, і іх трэба ўтылізаваць асобна.
У горадзе, калі тэрыторыя вакол дома абслугоўваецца ЖКГ, раслінныя адкіды — іх клопат. Аднак калі зямля перададзена таварыству ўласнікаў, то яны павінны самі заключаць дамовы на вываз такога смецця.
Дачнікам, калі трава або лісце непрыдатныя для якіх-небудзь гаспадарчых патрэб, Мінпрыроды раіць рабіць з іх кампост — гэта самы экалагічны спосаб. Таксама можна заключыць дамову з арганізацыяй, якая аказвае паслугі па вывазе камунальных адкідаў.
Тым часам у Беларусі не сціхаюць спрэчкі з-за новых правіл па доглядзе тэрыторый вакол прыватных дамоў. Цяпер за траву, вышэйшую за 20 сантыметраў, можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 1050 рублёў). Таксама трэба сачыць, каб каля ўчастка, што пры самай дарозе, трава не перасягала 10 сантыментраў.
Многіх людзей абураюць гэтыя правілы, бо нават гарадскія камунальныя службы не заўсёды іх выконваюць.
«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі
«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў
Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?
«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў
Каментары