Грамадства3232

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Колькі ж каштуе скасіць траву на сваім участку і побач, калі самастойна не можаш (ці не хочаш) гэтага зрабіць? Беларусы ў сацсетках абмяркоўваюць цэны на паслугу. Але некаторыя лайфакі, якімі яны дзеляцца, — забойчыя.

Фота з сайта freepik.com

Нагадаем: уласнікаў зямельных участкаў абавязалі скошваць траву, калі яе вышыня перавышае 20 сантыметраў. Невыкананне патрабаванняў можа скончыцца штрафам да 25 базавых (па стане на чэрвень гэта да 1050 рублёў).

Але пакуль беларусы ў сацыяльных сетках жартавалі наконт 21 сантыметра, чыноўнікі ўжо сапраўды ўзялі рулеткі ў рукі і пайшлі мераць вышыню зелля ля прыватных дамоў.

Зразумела, што на фоне такіх навін паслугі касцоў пачалі карыстацца большай папулярнасцю. Колькі ж яны бяруць?

Беларуска абурылася ў тыктоку тым, што ўжо заплаціла за пакос травы на лецішчы 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня. З яе бралі па 10 рублёў за сотку — але блогерка лічыць, што для вёскі гэта шалёна дорага.

— У маі я заплаціла за пакос травы на лецішчы (сем-восем сотак) недзе 60 рублёў. У прынцыпе, акей. Ужо ў чэрвені, бо два-тры тыдні ішлі дажджы, трава вырасла, мне трэба было скасіць 17-18 сотак плюс каля дома недзе дзве-тры соткі. Прыйшоў чалавек — за дзве соткі ён узяў з мяне 40 рублёў. Я палічыла, што задорага, таму на 18 сотак я наняла іншага чалавека і заплаціла яму 200 рублёў. Агулам за пачатак чэрвеня патраціла 240 рублёў.

Блогерка кажа, што наступны раз пагодзіцца толькі на таннейшыя прапановы — адэкватным яна лічыць кошт ад пяці да васьмі рублёў за сотку.

Меркаванні людзей у каментарах падзяліліся. Адныя раяць жанчыне набыць трымер і касіць самой, калі для яе 10 рублёў за сотку дорага. Дарэчы, блогерка адказвае, што трымер у яе ёсць, але касіць такімі аб’ёмамі яна лічыць не жаночай працай.

Тыя ж, хто на такой паслузе зарабляе, даводзяць, што цана павінна быць хаця б 30 рублёў за сотку.

Нехта не верыць, што ёсць людзі, якія пагаджаюцца касіць за 10 рублёў: «Пакажыце мне чалавека, які сотку будзе касіць за 10 рублёў. Я свайму работніку плаціла за восем сотак 100 даляраў».

Адна з каментатарак напісала, што ў яе мясцовасці сапраўды можна знайсці касца па сем-восем рублёў за сотку, але пры ўмове, што бензін і лёску яму забяспечаць гаспадары, плюс будуць частаваць кавай.

Хтосьці, заплаціўшы чужым людзям, усё ж вырашыў касіць самастойна: «Пасля таго, як мне скасілі тры соткі за 60 рублёў маёй касой, маім бензінам, маёй лёскай, я купіла сабе акумулятарную касілку».

Але чыноўнікі, калі ўводзілі новыя правілы дзеля прыгажосці, не падумалі аб тым, што некаторыя людзі грошай шкадуюць, а іншыя — проста не маюць. Бо Беларусь — краіна не багатая. А альтэрнатывы пакосу часам забойчыя для прыроды.

Калі ні сілаў, ні грошай на пакос травы няма, людзі будуць шукаць альтэрнатыўныя варыянты. Адзін з каментатараў прызнаўся, што ўжо паспеў чатыры разы пакасіць траву, падлічыў выдаткі, ашалеў ад сумы і вырашыў вытруціць траву.

Яшчэ адным антыпрыродным лайфхакам падзяліўся беларус, які вырашыў проста заліць бетонам траву ля свайго забора. Ён падпісаў відэа так: «Няма травы — няма праблем».

На гэта яму спатрэбілася дзевяць кубоў бетону. Мужчына жартуе: гарантыя на тое, што трава не будзе расці, 50 гадоў.

Апытанка

Каментары32

  • Шаноўны
    17.06.2025
    дзівак, ідзеце лесам, без вас людзі вырашаць, як ім жыць
  • Прывітанне Мінздраву
    17.06.2025
    дзівак, нашай бабе 79 гадоў, пасля інсульту ледзь рухаецца. На лецішча з тых часоў не ездзіць. Дарэчы, інсульт зрабіўся пасля працы ў агародзе ў спякоту.
    Уяўляю, колькі такіх баб зараз трапяць у больніцу, пакасіўшы траву ў дадатак да ўсёй той працы, якую яны звычайна і так робяць.
    • Боб
      17.06.2025
      Прывітанне Мінздраву, ну дык прадайце лецішча. А то ў вас бур'ян, а суседзем потым мучайся з зеллем, што ад вас лезе.

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў4

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць