Грамадства2121

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў

Сельскія начальнікі пайшлі правяраць, як беларусы выконваюць новыя патрабаванні да прыватных прысядзібных участкаў. Робяць яны гэта не абы-як, а з вымяральнымі прыборамі — рулеткамі і лінейкамі. Як гэта адбываецца, паказалі на АНТ. 

Старшыня Пашкоўскага сельскага выканкама Ларыса Кавальчук абыходзіць двары з рулеткай і планшэтам, у якім яна робіць запісы па выніках праверкі і выпісвае прадпісанні парушальнікам.

Прычына — новыя правілы. Высокая трава каля дома цяпер пад забаронай: калі яна перавышае 20 см, уладальніку выпісваецца прадпісанне аб неабходнасці скасіць тэрыторыю.

— Калі вымяраем траву, і яна вышэй за 20 см, выдаём прадпісанне — трэба навесці парадак вакол дома, — тлумачыць Ларыса.

@ont.life #новостибеларуси #беларусь #беларусьсейчас #беларусьсегодня #штраф #покостравы #участок #газон #частныйсектор #благоустройство #правила #частныйдом #порядок ♬ оригинальный звук - ONT LIFE

Пастанова Савета Міністраў выклікала шырокі рэзананс. У сацсетках з'явілася безліч жартаў і відэа пра «фатальныя» 20 сантыметраў. Людзі абураныя: сіл у пажылых людзей ледзь хапае на свой участак, а іх прымушаюць рабіць чужое. Штраф — да 1050 рублёў.

Правілы тычацца ўладальнікаў прыватных дамоў, дач і зямельных участкаў. Трэба скошваць траву не толькі ў двары, але і вакол — ад плоту да тратуара ці дарогі, а з іншых бакоў — да паловы адлегласці да суседзяў. Калі ж участак вялікі — шырынёй 10 метраў. 

Старшыня Махоўскага сельскага выканкама Андрэй Ланчаў кажа, што тых, чые ўчасткі будуць прызнаныя «не адпаведнымі патрабаванням», для пачатку паспрабуюць пераканаць прывесці ў парадак — саматугам або пры дапамозе родных.

«Сталым людзям даводзіцца прапаноўваць дапамогу. Мы абтэлефаноўваем дзяцей, унукаў, сваякоў — пераканаўча просім, каб яны прымалі актыўны ўдзел у навядзенні парадку», — растлумачыў стратэгію сельсаветаў.

Прыбіраць трэба не толькі траву. Звяртаюць увагу і на агароджы, звалкі, дровы, будматэрыялы. Усё, што псуе выгляд, павінна быць прыбрана.

Людзі абураныя тым, што дзяржава не ў стане выканаць свае абавязкі: за падаткі, што плацяць у бюджэт людзі, навесці парадак на зямлі. 

«Уласнік жылля — бабуля. Пры чым тут сын унук, дачка, сват? Выбачайце, але па законе яны нічога не абавязаныя», — абураюцца людзі ў каментарах у тыктоку, куды АНТ выклала сюжэт.

Апытанка

Каментары21

  • циник
    16.06.2025
    Мозаичные видимо боятся что в этой траве могут спрятаться партизаны и эстонские диверсанты:)))
  • І смех і грэх
    16.06.2025
    Ну нарэшце знайшлі нацыянальную ідэю.
    Сільна! Працвітюшчэ!
  • Ну-ну
    16.06.2025
    Зараз пазнішчаюць усю біялагічную разнастайнасць расліннага свету.

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Ябацька засыпаў акаўнты прыгажунь у Threads інтымнымі прапановамі21

«Ён проста птушачка ў спісе пагроз». У беларускага біятланіста забралі ДНЖ у Літве, прызнаўшы пагрозай для краіны13

У плане Трампа па Украіне з 28 пунктаў засталося 1913

Ціханоўская чакае добрых навін пра палітвязняў у найбліжэйшыя тыдні17

У Крамлі заявілі, што еўрапейскі мірны план ім не пасуе, а амерыканскі лепшы6

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця8

У Мінску паставяць на рэканструкцыю кінатэатры «Аўрора» і «Кастрычнік»

Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака ФОТАФАКТ3

Чаму літоўскія фуры дагэтуль не выпускаюць з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць