Спорт22

Трохразовы чэмпіён Беларусі па футболе падаў на банкруцтва

Салігорскі «Шахцёр» быў беларускім топ-клубам, але яго загубілі дамоўныя матчы і сумнеўныя асобы.

Фота: «Шахцёр»

Футбольны салігорскі «Шахцёр» падаў на банкруцтва. Працэдуру запусцілі 11 чэрвеня.

«Шахцёр» быў адным з асноўных топ-клубаў беларускага футбола. Ён тройчы выйграваў чэмпіянат краіны (2005, 2020, 2021), столькі ж разоў перамагаў у Кубку Беларусі (2004, 2014, 2019), двойчы браў Суперкубак (2021, 2023). Гарнякі шэсць разоў станавіліся сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату і восем разоў бронзавымі.

Але ў мінулым сезоне «Шахцёр» упершыню ў гісторыі вылецеў з вышэйшай лігі. Яго загубіла гучная справа аб дамоўных матчах.

У 2022 годзе салігорцы выйгралі чацвёрты чэмпіёнскі тытул. Аднак пазней высветлілася, што кіраўніцтва клуба фінансава стымулявала іншыя каманды перад матчамі з прамымі канкурэнтамі «Шахцёра», а таксама прапаноўвала арганізаваць некалькі дамоўных матчаў.

У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены чэмпіёнства і аштрафаваны. Таксама клуб пазбавілі 30 балаў на старце сезона-2023 і 20 балаў у сезоне-2024. Каманду пакінулі большасць вядучых гульцоў. Мінулы чэмпіянат гарнякі скончылі на апошнім месцы з двума баламі (гэта з улікам штрафу ў -20).

Паралельна сілавікі расследавалі махлярскую схему, якую арганізаваў у клубе расійскі агент Яўген Култаеў-старэйшы. У выніку экс-дырэктар «Шахцёра» Аляксандр Марчанка атрымалі шэсць гадоў калоніі, а галоўны арганізатар на лаву падсудных не трапіў.

Заяўляцца ў першую лігу-2025 «Шахцёр» не стаў. Клуб вырашылі расфарміраваць, ён нават стаў распрадаваць спартыўную форму. Футбол у Салігорску чакае перазагрузка.

Каментары2

  • Ёсік
    18.06.2025
    Не веру, гэта фальшыўка, зробленая на захадзе. Такога, дзе Аляксандр Рыгоравіч з вамі, з народам, носіцца, і ставіцца да вас як да сваіх дзяцей. Рэальна, дзе вы яшчэ ў свеце бачылі такога прэзідэнта?, не можа здарыцца ў такой краіне.
  • даведка
    18.06.2025
    Самый богатый белорусский футбольный топ-клуб первым подал на банкротство...

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць