Грамадства77

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты

Работнікаў Рэчыцкага метызнага завода пачалі адпраўляць у невялікія адпачынкі без аплаты, даведаўся «Флагшток» ад крыніцы, звязанай з прадпрыемствам.

Фота: Рэчыцкі метызны завод

«Людзей адпраўляюць на два дні на месяц за свой кошт, але прэміі пакуль не зрэзалі. Загрузка ўпала прыкладна на траціну, заказаў стала менш. Ужо ёсць прастоі», — расказаў суразмоўца.

Па яго звестках, сітуацыя са скарачэннем загрузкі ўзнікла ў тым ліку з-за заказчыкаў з Расіі, якія заключылі кантакт, але затым адмовіліся ад выканання абавязкаў.

Прычына ў прыходзе на расійскі рынак канкурэнтаў з Кітая — у Рэчыцкага метызнага завода з-за гэтага сарваўся маштабны заказ:

«Кінулі завод на 6 ці 7 мільёнаў даляраў».

У цэлым, на прадпрыемстве «прасеў збыт», а сярод работнікаў ходзяць чуткі пра тое, што кіраўніцтва плануе пазбавіцца ад неалькіх сотняў супрацоўнікаў. Аднак скарачаць іх не хочуць, каб не выплачваць кампенсацыю:

«Чакаюць, пакуль людзі самі пойдуць — і многія сыходзяць».

Як паведамлялася раней, падобная сітуацыя ўзнікла на Беларускім металургічным заводзе праз падзенне збыту металапракату на расійскім рынку, на які арыентуецца жлобінскае прадпрыемства.

Каментары7

  • Карціна маслам!
    16.06.2025
    Ну што спадары чэкісты, санкцыі не змаглі загнаць заводы ў Расію.
    А сямейка засталася без даходу.
  • То Ў Бок
    16.06.2025
    Нічога не зразумеў : заказ сарваўся - гэта адно,
    а "кінуць" - гэта зусім не пра зрыў заказу, а пра на..ку!
  • Аскольд
    16.06.2025
    Мы вне политики … вас сейчас еще и пакистанцами заменят. Как никогда подойдет фраза У. Черчиля «Вы были поставлены перед выбором между войной и бесчестием. Вы выбрали бесчестие — и получите войну.

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы10

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

Трамп прыгразіў ударам па Амане3

У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр2

«Яндэкс» пачаў дадаваць лес на картах, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты3

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў5

У Магілёве згарэў аўтасэрвіс: агонь знішчыў два аўтамабілі

Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю4

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы10

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць