Эканоміка11

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт

У асобных цэхах Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне супрацоўнікаў пачалі адпраўляць у адпачынкі без аплаты, паведаміў 30 красавіка тэлеграм-канал «Свободный Жлобин». Паводле звестак рэсурсу, гаворка ідзе пра тыя цэхі, якія мацней за іншыя пацярпелі праз санкцыі ЕС і ЗША.

Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», як мінімум у электрасталеплавільным цэху ў красавіку 2025 года прэміі былі зрэзаныя на 90%.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, Жлобінскі раён з пачатку 2025 года «напрацаваў» 53,5 млн рублёў стратаў. У сакавіку 2025 года прадпрыемству давялося знізіць вытворчасць, «каб забяспечыць на належным узроўні эканоміку прадпрыемства». Пра гэта паведамляў дырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык.

Акрамя таго, ён адзначыў, што цяпер завод рэалізуе «маштабны комплекс мер па скарачэнні выдаткаў, ідзе пошук спосабаў зніжэння сабекошту прадукцыі».

Па словах намесніка гендырэктара Сяргея Цярлецкага, «перыяд са студзеня па сакавік быў няпростым па знешніх прычынах», але з красавіка «па некаторых відах прадукцыі назіраўся прыкметны рост».

Пры гэтым топ-менеджар заяўляў, што «ў завода няма мэты працаваць на склад», таму «вытворчасць тых тыпаў прадукцыі, якія маюць меншую эфектыўнасць продажаў, на прадпрыемстве зніжаюць, калі відавочна, што цяпер іх прадаваць нявыгадна».

Іншы намеснік гендырэктара, Мікалай Анелькін, у канцы красавіка адзначаў, што «сёння прадпрыемства працуе на ўзроўні 90% да мінулага года». Паводле яго слоў, «такі выбар дыктуе сітуацыя, якая складваецца: складанасці з лагістычнымі ланцужкамі і цэнаўтварэнне на рынках — больш выгадна працаваць з меншымі аб'ёмамі, чым мець рызыку спрацаваць у страты».

Канкрэтныя праблемы топ-менеджар называў такія:

«Частка металалому на БМЗ паступае з Беларусі. І гэта для нас выгадна: як за кошт якасці самога лому, так і за кошт невялікай адлегласці дастаўкі. А вось тая частка металалому, якую мы закупляем у розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, для нас абыходзіцца даражэй».

Таксама намеснік гендырэктара прызнаў, што «санкцыі, СВА, забарона праезду да Балтыйскага мора — усё гэта павялічвае выдаткі на транспарціроўку».

ААТ «БМЗ» — найбуйнейшае прадпрыемства Жлобіна з 11-тысячным персаналам. Цяпер прадпрыемства, акрамя сваёй асноўнай дзейнасці (вырабу металапракату), дапамагае расійскаму ВПК, выпускаючы карпусы для РСЗА.

Каментары1

  • дасведчаны
    30.04.2025
    СТПЦ-1 цалкам стаіць. З 5ці агрэгатаў раней працаваў толькі адзін, а зараз і той спынілі і святло пагасілі. Усё камерамі завешалі - не схаваешся. І чырвона-зялёнымі сцягамі да дна пабеды. Людзей няма, працы няма, а парад ё. Вось такі лукашызм.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць