Спорт66

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна

Праслаўленага беларускага трэнера не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна ў Мінску, якое павінна прайсці сёння вечарам.

Эдуард Малафееў. Фота: Спорт Беларусі

«Тэлефанаваў Эдуард Малафееў. Яго не запрашаюць на афіцыйнае адкрыццё Нацыянальнага стадыёна. У федэрацыі сказалі, што выкраслены са спісу. Кім, што, чаму — незразумела. Вось такі вось футбол, аднак…

Хочацца верыць, што гэта непаразуменне. Ці тое, што пакуль яшчэ можна выдаць за непаразуменне», — прыводзіць словы журналіста Руслана Васільева тэлеграм-канал «Спорт Беларусі».

Адкрыццё Нацыянальнага стадыёна, які ўзводзіўся некалькі гадоў, павінна прайсці сёння вечарам. Будзе некалькі ўрачыстых мерапрыемстваў, а таксама матч моладзевых футбольных зборных Беларусі і Кітая.

Эдуард Малафееў — вядомы футбаліст і трэнер, які прывёў мінскае «Дынама» ў 1982 годзе да залатых медалёў у чэмпіянаце СССР, трэніраваў зборную СССР па футболе. 2 чэрвеня Эдуарду Васільевічу споўнілася 83 гады.

Каментары6

  • Стиль
    07.06.2025
    Вычеркнули. ЭТИ вычеркивают всех, кто имеет свое мнение. ЭТИМ нужно только молчаливое стадо. Бееее
  • Квасъ
    07.06.2025
    Зато явно сашку хлеба пригласили...
  • Улад
    07.06.2025
    Футбалісты Дынама-Мн з чэмпіёнскага саставу-1982 г, якіх запрасілі на адкрыццё, павінны публічна адмовіцца ад запрашэння. У знак салідарнасці.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць