Свет22

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»

У Маскве на фонд Wikimedia Foundation, які падтрымлівае «Вікіпедыю», склалі пратакол аб нібыта «прапагандзе педафіліі». Пра гэта паведаміла «Медыязона», якая заўважыла справу ў базе Таганскага раённага суда.

Пакуль прычыны складання пратаколу не агучаныя, а дата судовага разгляду яшчэ не прызначана.

Раней Wikimedia Foundation неаднаразова штрафавалі ў Расіі за адмову выдаліць матэрыялы, якія ўлады называлі няпраўдай пра «спецыяльную ваенную аперацыю» (такім эўфемізмам расійскія ўлады і прапагандысты называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне) — напрыклад, артыкулы пра акупацыю Херсонскай вобласці ці баі ў Сумскай вобласці. Таксама штрафы прызначаліся за нявыдаленне тэкстаў песень гурта «Псіхея» і артыкулаў пра зачэпінг (экстрэмальны від язды на грамадскім транспарце).

Апошні буйны штраф — 4 мільёны расійскіх рублёў (каля 45 тысяч даляраў)— фонд атрымаў у жніўні 2024 года.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Раскамнагляд пачаў сістэмна крытыкаваць «Вікіпедыю», сцвярджаючы, што яна нібыта «атакуе расіян» і «падае антырасійскую інтэрпрэтацыю падзей».

У снежні 2023 года быў закрыты праект «Викимедиа РУ», які падтрымліваў рускамоўную версію «Вікіпедыі». А праз некалькі месяцаў былы дырэктар праекта Станіслаў Казлоўскі быў уключаны Мінюстам РФ у спіс «замежных агентаў».

Каментары2

  • Владислав
    02.06.2025
    Може, варто взагалі закрити російську сторінку Вікіпедії ?
    Нормальні, адекватні люди можуть читати інформацію по українськи.
    А заодно, можна також виключити російську мову з переліку офіційних мов ООН.
  • Ігар Лямеш
    02.06.2025
    Не варта выдаляць старонкі ні на якіх мовах, інакш як па рашэнню суда. Без "правільнага" разумення пэўных паняццяў, абсалютна немагчыма стане "жить по понятиям".

    А розніцу паміж дабром і злом у часы ліхалецця у любым пытанні вызначае вера. Вера кожнага чалавека ў разумнае, добрае, вечнае у іншым чалавеку, альбо вера ў дурное, злое і аднаразовае. "Б-г лесу не раўнаваў" - проста беларуская прымаўка, падораная мне чалавекам, які мае памяць. (паспрабуйце адказаць, што яна азначае)

    Кожнаму, хто асабіста са мною "поиграл в педофила" я гэта не патлумачу. Немагчыма гэта тлумачыць 47-мі гадоваму чалавеку, гісторыку па адукацыі, інакш як падаць на яго у суд. А правы не для ўсіх у беззаконнай прасторы. Не маеш грошай - не чалавек.

    - Почему мы должны кормить тебя? (это орут)
    - Говорят он ножи теперь носит, не надо близко к нему подходить. (это шепотом)

    - В Союзе нельзя ж было не работать. Что делать с этими рас..ми?

    - У Игоря давление подскочило, у него лицо стало красное. Они сами наплодили их..

    Жывом па паняццям. Трусам і падлеглым (подлецом) ніхто выглядаць не захоча - просты разлік культыватараў масавага псіхоза. А ідыёт слова якраз і не страшнае, яго сэнс - прыватная асоба. Усё, што я думаю пра другіх, кожны мае поўнае права думаць і аба мне.

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Катар расійскіх памежнікаў на мяжы з Эстоніяй выйшаў пад сцягам вагнераўцаў9

«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і пра творчасць у Стакгольмскім тэатры14

Экс-прэзідэнту Літвы Валдасу Адамкусу споўнілася 99 гадоў4

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя30

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам9

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць