Культура

«Стэфанія» і белыя плямы ў жыццяпісе Стэфаніі Станюты

Цудоўны і звышнасычаны дзень. Сустрэча з сябрамі і наведванне Фэсту халадніка. 5:0 у фінале Лігі чэмпіёнаў. Але мой допіс пра іншае — нарэшце прачытаў кнігу «Стэфанія» пра Стэфанію Станюту. У гэтага чытання ёсць свая перадгісторыя, піша ў сябе ў фэйсбуку Дзяніс Марціновіч.

Стэфанія Станюта ў 1920-я і 1980-я

Мой дзядуля шмат гадоў сябраваў з Аляксандрам Станютам, аўтарам гэтай кнігі і сынам вялікай актрысы. Мая маці слухала яго лекцыі ў ВНУ і была ад яго ў захапленні. Я сам чытаў раманы Аляксандра і пісаў падрабязную і захопленую рэцэнзію на найлепшы з іх — «Гарадскія сны». А кніга «Стэфанія» тым часам усё стаяла на паліцы бацькоўскай кватэры. Я яе зрокава памятаў, але чытаць чамусьці не спяшаўся. На дзень народзінаў актрысы ў Мінску адкрылася пра яе выстава, на якой сваякі падаравалі маці яшчэ адзін асобнік «Стэфаніі», іх стала два. Я падумаў, што гэта знак і папрасіў перадаць адзін з іх.

Тое, што Аляксандр Станюта тады, у дзевяностыя, запісаў размовы са сваёй маці, дазволіла захаваць падрабязнасці яе біяграфіі, без якіх цяпер не абыйдзецца ніводны тэкст пра Стэфанію.

Яе вучоба ў Маскве ў 1920-я, калі яна бачыла хадзіла на спектаклі Алісы Каонен і бачыла ўжывую Эйзенштэйна (окей, і Леніна таксама).

Эвакуацыі з Купалаўскім у гады Другой сусветнай і страшэнная аварыя, у якую трапіла трупа, калі вярталася дадому.

Здымкі ў Ларысы Шапіцькі ў фільме «Развітанне» (пасля трагічнай смерці гэтай рэжысёркі працу працягнуў яе муж Элем Клімаў).

Праца ў спектаклі «Гаральд і Мод».

Усе гэтыя падрабязнасці чыталіся з захапленнем.

Але прызнаюся шчыра, былі моманты, якія ўрэшце пакінулі адчуванне недагаворанасці. Вышэй я ўжо пісаў, што Аляксандр Станюта ўрэшце прыйшоў да прозы. «Стэфанія» пісалася перад ёй. Можа быць таму, у кнізе вельмі выразна адчуваюцца дзве скразныя тэмы: уласна біяграфія вялікай беларускай актрысы, а таксама разважанні самога Аляксандра пра катэгорыі прасторы і часу. У найлепшых фрагментах кнігі гэтыя тэмы перакрыжоўваюцца, і гэта выглядае моцна. Гаворка ідзе не проста пра падзеі жыцця, робіцца спроба філасофскага іх пераасэнсавання. У некаторых іншых разважанні аўтара ідуць сваім шляхам, не заўжды судакранаючыся з галоўнай тэмай.

Тое, што гэты разважанні былі істотнымі і дарагімі для аўтара, паказвае раман «Городские сны», дзе гэтыя тэмы выкрышталізаваліся і знайшлі сваё поўнае ўвасабленне. «І вось цяпер, праз сорак гадоў, у чэрвені, каля тых самых дзвярэй, пад знаёмымі з юнацтва вокнамі чуліся зусім іншыя галасы, іншы вулічны гул і вецер, іншы шолах лістоты ўжо састарэлых ліп. (…) Не засталося тых, хто памятаў, ведаў той час. Іх не было ў маладым спешным натоўпе, у памаладзелым, хоць пакуль толькі знешне, часе. Час прайшоў. Засталося месца. Як бы яго ні перарабляў час, месца, дзе нешта было — там і застаецца назаўжды», — гэта цытата з «Гарадскіх сноў» (пераклад на беларускую «Нашай Нівы»).

Але вось жыццяпіс Стэфаніі не знайшоў свайго адлюстравання ў іншай кнізе біяграфіі. Таму пасля прачытання ўзнікае адчуванне пэўнай недасказанасці. Што маю на ўвазе? Я ведаю імёны і прозвішчы ці не ўсіх асноўных акцёраў Купалаўскага. Але калі папрасіць сходу расказаць пра таго ж Барыса Платонава, згадаю, што ён быў народным артыстам, што быў мужам актрысы Ірыны Ждановіч, дачкі Фларыяна Ждановіча, — ды ўласна і ўсё. Бо асаблівых асацыяцый няма.

А вось у «Стэфаніі» ідзе гаворка пра Вольгу Галіну. І ўзнікае яркі вобраз, які запомніўся дагэтуль, для мяне яна жывы чалавек. Але пра іншых акцёраў у кнізе так не расказваецца. Падрабязна расказваюцца пра дваццатыя, шмат пра саракавыя, васьмідзясятыя-дзевяностыя. Але зусім мала трыццатых, а пра пяцідзясятыя-сямідзясятыя — белыя плямы. Наколькі магу разумець, асабліва іграць Стэфаніі не давалі. Але хто, чаму? На гэтыя пытанні, бадай, ніхто не адкажа.

І яшчэ на адзін момант звярнула ўвагу крытык Настасся Панкратава: калі перавыдаваць кнігу — раней ці пазней гэта адбудзецца — трэба абавязкова рабіць каментары і спасылкі. Бо шмат імёнаў і рэалій, якія ўсіх ведалі ў дзевяностыя, ужо, на жаль, мала што кажуць.

Але самае галоўнае, што кніга ёсць. А гэтым могуць пахваліцца адзінкі з акцёраў. Таму чытайце «Стэфанію» — і параўнаем уражанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць