Грамадства77

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы

Беларусы ўжо прызвычаіліся, што трапіць на машыне ў Еўрасаюз не так проста, як гэта было раней. Аднак для падарожнікаў, якія едуць аўтамабілем з Алматы ў Прагу, многія звыклыя для нас рэчы аказаліся непрыемным сюрпрызам.

Скрыншоты відэа: bit_kocharu / Instagram

Чарга на двое сутак і нюансы са страхоўкай

Падарожнік з Алматы (Казахстан) Павел расказаў у відэа, што калі дабраўся да беларуска-польскай мяжы, то даведаўся, што чарга расцягнулася на двое сутак. Аднак яму і яго сям'і пашанцавала — бо яны ехалі разам з двума дзецьмі, адзін з якіх быў малодшы за тры гады. А значыць, стаяць ў чарзе суткамі ім не давялося.

Як і ўсе іншыя, яны аплацілі 12 рублёў за рэгістрацыю ў электроннай чарзе, пошліну на выезд памерам 43 рублі і заехалі ў пункт пропуску з беларускага боку.

Першай неспадзяванкай для турыстаў аказаўся той факт, што трапіць у Польшчу можна толькі ўжо маючы еўрапейскую страхоўку на аўтамабіль, а набыць яе ў Беларусі немагчыма.

«Думаю, ну заеду ў Польшчу — там куплю, як заўсёды гэта і рабілася. Але так не атрымліваецца. Каб заехаць у Еўропу, ужо патрэбна страхоўка, а каб купіць страхоўку, ты ўжо павінен быць у Еўропе. Лагічна, так?» — з іроніяй кажа казахстанец.

Праз адсутнасць страхоўкі ім давялося вяртацца ў Брэст і ночыць у гатэлі.

Вырашыць праблему са страхоўкай ім дапамаглі сябры з Прагі. Абышлася яна ім прыкладна ў 100 даляраў на два месяцы.

Але праехаць у Польшчу ім гэта ўсё адно не дапамагло.

«Прапускаем толькі еўрапейцаў і беларусаў»

«Прайшлі беларусаў, пад’язджаем да Польшчы, яны бачаць нашы нумары і кажуць: «Казахі — разварочвайцеся і едзьце ў Літву, бо тут мы прапускаем толькі еўрапейцаў і беларусаў».

На другую спробу трапіць у Польшчу сям'я страціла пяць гадзін. Палякі іх развярнулі, а на ўездзе ў Беларусь ім усё адно давялося прайсці дэзынфекцыю аўтамабіля за 2 рублі, што таксама здзівіла падарожнікаў з Казахстана.

Яшчэ праз пяць гадзін сям’я з двума дзецьмі дабралася да «Беняконяў», дзе зноў заплаціла 12 рублёў за рэгістрацыю ў электроннай чарзе і 43 рублі за выезд за мяжу.

Нягледзячы на тое, што яны не стаялі ў чарзе з беларускага боку, на праходжанне беларуска-літоўскай мяжы ў іх сышло каля 7 гадзін.

Дзе тэхагляд?

Трапіць у Літву ў іх атрымалася, але, як распавёў мужчына, і там не абышлося без сюрпрызаў, бо на літоўскім баку пасля праверкі пашпартоў і страхоўкі ў яго спыталі пра тэхагляд на аўто.

Аднак дакумента, які б пацвярджаў факт яго праходжання, у казахстанца быць не магло, паколькі ў Казахстане аўтамабілі, маладзейшыя за 7 гадоў, якія выкарыстоўваюцца ў прыватных мэтах, тэхагляд не праходзяць.

Мужчына прызнаўся, што праз адсутнасць тэхагляду яму давялося ўключыць сваё абаянне і загаворваць супрацоўніка на мяжы, адцягваючы ўвагу і расказваючы літоўцу пра тое, на якім цікавым кітайскім аўто яны едуць.

«Увагу адцягваю, і ён у мяне пытае: «А машына якога года?» Я кажу — 2025. «А, ну тады ў цябе 100% тэхагляд у любым выпадку ёсць. Нават правяраць не буду».

Прыгоды на расійска-беларускай мяжы

Адметна, што са складанасцямі пры праходжанні мяжы казахстанцы сутыкнуліся і на выездзе з Расіі. Допыт на выездзе з Расіі цягнуўся каля дзвюх гадзін.

Мужчына расказаў, што пасля стандартных пытанняў у яго пачалі пытаць, хто ён па нацыянальнасці, якой веры. Не абышлося і без праверкі тэлефона. 

«А потым самае цікавае — забірае тэлефон і пачынае праглядваць усе перапіскі, усе фота».

Каментары7

  • Ваш кэп
    02.06.2025
    Конечно же он написал Белорусь. Когда уже все выучат название нашей страны?
  • Падарожнік
    02.06.2025
    Выдатная ілюстрацыя таго, як ад брудных палітычных гульняў пакутуюць звычайныя людзі.
  • Ёсік
    02.06.2025
    Я вось чытаю такіх Казахстан цаў, осецінаў, расейцаў, як яны не задаволеныя, што іх у с.аку не цалуюць на мяжы, і заўсёды пытаньне да іх - а калі вы самі былі на сваіх межах, размаўлялі са сваімі даішнікамі, ці як яны ў вас завуцца? Там такое ж га.но, а мо і хужэй.

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы4

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня12

У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»10

«Не ядавіты, але вельмі небяспечны». Беларуска паказала грыб, які выклікаў неверагодныя спрэчкі карыстальнікаў2

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто10

Замест стаянак будуць шматпавярховыя гаражы, СТА і запраўка. Якія змены чакаюць Малінаўку5

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста3

Загаварыла адна з дачок Пуціна: Чалавек, які забраў мільёны жыццяў і разбурыў маё19

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі9

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы4

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць