Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?
Часам добрыя лакацыі для зімовага адпачынку знаходзяцца далекавата ад дома і дабрацца туды можна на машыне або на аўтобусе ці маршрутцы. Як правільна правозіць зімовы інвентар на грамадскім транспарце, расказалі прадстаўнікі сэрвісу па продажы квіткоў «Атлас Бас», піша Office Life.

Перавозка багажу рэгламентаваная Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў. У іх прапісана, што пасажыр мае права: бясплатна правозіць адно месца маламернай ручной паклажы, а таксама лыжы, клюшкі, вуды, памеры якіх у суме вынікаў вымярэнняў па даўжыні, шырыні і вышыні не перавышаюць 200 сантыметраў. Пры гэтым лепш спакаваць інвентар у чахол.
Ці пусцяць у аўтобус з санкамі? Так, па правілах пасажыр можа бясплатна правозіць з сабой і дзіцячыя санкі, удакладнілі прадстаўнікі сэрвісу.
«Пра папулярныя цяпер «ватрушкі-цюбінгі» у правілах не сказана, але, хутчэй за ўсё, іх лепш перад паездкай садзьмуць. Адзначым, што ўзяць набор інвентара адразу для ўсіх зімовых забаў не атрымаецца: варта выбраць нешта адно», — дадалі ў «Атлас Бас».
Багаж у салоне або спецыяльным адсеку размяшчаецца ў адпаведнасці з інструкцыямі кіроўцы.
Каментары