Ларыса Доліна так і не вызваліла кватэру, а чыліць з роднымі ў Эміратах
Спявачку будуць высяляць з кватэры з удзелам судовых прыставаў.

Адвакат Паліны Лур’е Святлана Свірыдзенка паведаміла, што артыстка так і не перадала ім ключы, хоць усе тэрміны ўжо мінулі. Таму яны напісалі заяву і перадалі справу судовым прыставам, піша Mash.
Прадстаўнік спявачкі заявіў, што Ларыса Аляксандраўна з’ехала адпачываць да 20 студзеня і ўсе пытанні будуць вырашацца пасля.
Пра тое, што зараз яна адпачывае ў Абу-Дабі разам з дачкой і ўнучкай, пакупнікі даведаліся з сацыяльных сетак і былі надзвычай здзіўлены.
Летам 2024 года Доліна пад уплывам махляроў прадала сваю кватэру і перадала ім атрыманыя за яе 112 млн расійскіх рублёў (тады каля 1 млн даляраў). Аднак затым спявачка дамаглася прызнання здзелкі фіктыўнай, і суд канфіскаваў кватэру ў пакупніцы Паліны Лур'е і вярнуў яе артыстцы.
Пасля гэтага спявачка сутыкнулася з грамадскім асуджэннем, а выпадкі, калі прадавец спрабуе аспрэчыць здзелку, заяўляючы, што стаў ахвярай махляроў, пачалі называць «эфектам Долінай».
16 снежня 2025 года Вярхоўны суд Расіі прыняў рашэнне на карысць пакупніцы кватэры Паліны Лур'е і пастанавіў разгледзець пытанне аб высяленні спявачкі.
Раней адвакат Лур'е Святлана Свірыдзенка расказала, што Доліна папрасіла дазволіць ёй застацца ў кватэры да 1 сакавіка наступнага года, але яе кліентка адмовіла.
Суд абавязаў яе выселіцца да 13 студзеня.
-
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга праз шпіёнскі скандал падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары