Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі
Здарэнне адбылося сёння каля 09:30 на аўтадарозе Полацк — Ушачы, паведамляе ДАІ.

34‑гадовы кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам МАЗ.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавага аўто і яго пасажыр загінулі.
У аўтобусе знаходзіліся 10 чалавек, ніхто не пацярпеў.
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары
не хачу вікцімблэйміць, але дарога гэта грамадская зона і яна павінна быць бяспечнай!
хуткасць = смерць