Грамадства1919

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

У сацсетках з'явіўся крык душы расіянкі Алены, якая шукае свайго мужа, беларуса Сяргея Пяруноўскага. Ён падпісаў кантракт з расійскім Мінабароны 22 кастрычніка 2025 года, а роўна праз месяц пайшоў на баявое заданне разам з двума іншымі беларусамі і знік. Калі толькі Пяруноўскі не ў палоне, то за «пахавальныя» расіянцы прыйдзецца паваяваць і з беларускай жонкай зніклага. 

На зварот жанчыны, якая па імені прадставілася проста Аленай, звярнуў увагу ўкраінскі праект «Не чакай мяне з Украіны».

Алена, якая называе сябе жонкай беларуса Сяргея Пяруноўскага, спрабуе знайсці пра яго хоць якія звесткі. Сяргей служыў у 9 роце 169 асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 11741).

38‑гадовы Сяргей Пяруноўскі, фота profi.ru

«Шукаю свайго блізкага чалавека. […] Падпісаў кантракт 22 кастрычніка 2025 года, пасля чаго з палігона ў Варонежы быў адпраўлены ў Луганскую вобласць. 22 лістапада сышоў на баявое заданне ў Краматорскі раён, Ямпаль. З таго часу не выходзіць на сувязь, з 4 снежня 2025 знаходзіцца ў статусе «зніклы без звестак». […] Перад сыходам сказаў, што іх адпраўляюць у іншы пункт — Салёнае. […] Дзе знік муж мой, я не ведаю. Ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. На баявое заданне сыходзіў з двума землякамі: пазыўныя «Сіплы» і «Малы», — кажа Алена.

Як ясна з паведамлення, беларусы «Сіплы» і «Малы» таксама з задання наўрад ці вярнуліся, бо на сувязь з жонкай саслужыўца, каб праясніць яго лёс, не выходзілі.

«Калі нехта валодае інфармацыяй… Ад вайсковай часці толькі адзін адказ: «Чакайце і шукайце самі», — пераймаецца Алена. 

Асобы беларусаў з гэтымі пазыўнымі пакуль што невядомыя. 

Сяргей Пяруноўскі, якасць фота палепшана з дапамогай штучнага інтэлекту. 

Паводле расійскага заканадаўства, «магільныя», або «пахавальныя» выплаты сваякам загінулых на пуцінскай вайне не выплачваюцца, пакуль яны афіцыйна не прызнаныя загінулымі. То-бок пакуль Сяргей Пяруноўскі лічыцца зніклым без звестак, Алена не можа атрымаць грошы. 

Праўда, нават калі цела Пяруноўскага ўсё ж такі знойдуць і ідэнтыфікуюць, тут у расійскай жонкі найміта могуць узнікнуць новыя нюансы. 

Паводле звестак Belpol, Пяруноўскі жанаты ў Беларусі. 

Больш нічога адметнага пра гэтага чалавека сказаць нельга.

Нарадзіўся Сяргей Пяруноўскі ў Клічаве. Працаваў слесарам у ЖКГ і майстрам па рамонце ў Клічаўскім раённым спажывецкім таварыстве. Калі пераехаў у Расію — невядома. 

У чэрвені 2025‑га на расійскім сайце «Профі.ру» з'явілася анкета Пяруноўскага: той прапаноўваў паслугі майстра па сантэхніцы. Рэгіён выканання паслуг — Масква. 

Што пад Ямпалем, што пад Салёным які месяц трываюць маштабныя мясныя штурмы, якія праводзіць Расія. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Шкада...
    08.01.2026
    ..не той сіплы на заданне пайшоў :(
  • Санта Бэрримор
    08.01.2026
    Ну, обойдемся без соболезнований.
  • Кринж
    08.01.2026
    Украіна ня толькі сабе бароніць і наводзіць парадак але і заадно прыбірае ждуноў і любіцелей узкага міру з Беларусі.
    Чым менш такіх пакусаных любіцелей пуцена і скрэп тым чысцей паветра.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць