Гараджан просяць захоўваць спакой.
У Чыгуначным раёне Гомеля 12 студзеня адбылося аварыйнае адключэнне халоднага водазабеспячэння, паведамляе гарвыканкам.
Для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ перакрыта халоднае водазабеспячэнне ў трох жылых дамах па вул. Шашэйная, 9, 11 і 11А. Аварыйную сітуацыю ліквідуе рамонтная брыгада, выкарыстоўваецца спецыяльная тэхніка. Як адзначылі ў гарвыканкаме, арыенціровачны час завяршэння работ — 16:00.
Гараджан просяць захоўваць спакой — сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Спецыялісты профільных службаў робяць усё магчымае для аднаўлення водазабеспячэння.
Каментары