Здарэнні55

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай

Самая разумная карова ў свеце жыве ў Аўстрыі.

Яна ўмее выкарыстоўваць доўгую шчотку як шматфункцыянальны інструмент! Адзін канец чэша ёй спіну, другі — іншыя часткі цела.

Як піша iflscience.com, карова выкарыстоўвае розныя прыстасаванні, каб пачасаць цяжкадаступныя месцы на спіне і баках. У яе арсенале — мятла, граблі, простыя доўгія палкі.

Уладальнік каровы, фермер і пекар Вітгар Вігеле, кажа, што яна адразу ж выкарыстоўвае інструмент, калі бачыць яго.

Паводле яго слоў, яна пачала рабіць гэта ва ўзросце трох гадоў. А цяпер карове ўжо 13 гадоў, і яна добра авалодала тэхнікай: заціскаючы палку ў сківіцах, яна можа доўгімі інструментамі пачасаць амаль кожную частку свайго цела.

Пры гэтым Вероніка адрознівае канец мятлы з шчаціннем і без яго і выкарыстоўвае іх у залежнасці ад патрэбы. Такім чынам, яна можа далікатна дакранацца да адчувальных участкаў.

«Гэта робіць інструмент шматфункцыянальным, чаго раней дасягалі толькі шымпанзэ, якія выкарыстоўвалі травінкі для палявання на тэрмітаў», — адзначылі даследчыкі з Венскага ўніверсітэта ветэрынарнай медыцыны, якія некаторы час назіралі за каровай.

Гэта першае навуковае даследаванне выкарыстання прылад працы каровамі. Аднак існуюць відэа, якія паказваюць іншых кароў і быкоў, што робяць падобныя рэчы.

У даследаванні, апублікаваным у часопісе Current Biology пасля назіранняў за Веронікай, навукоўцы адзначаюць, што здольнасць развіваць такія паводзіны закладзена ў прыродзе гэтых жывёл. Хоць яны і падкрэсліваюць, што некалькі выпадкаў выкарыстання прылад працы асобнымі асобінамі не робяць увесь від у цэлым «карыстальнікамі прылад працы».

Каментары5

  • Імя
    22.01.2026
    Было паказвалі на Ютубе, што каровы з агромнай асалодай чэшуцца аб вялікія шчоткі, што круцяцца нібы на аўтамыйцы. Чаму такое шчэ не паўсюль?
  • Разумная карова!
    22.01.2026
    Ура, Вераніка!
  • лапата
    22.01.2026
    а рускія іваны па іншаму выкарыстоўваюць швабры

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць