Культура88

Райманду Паулсу — 90 гадоў

«Ён зрабіў Латвію Латвіяй», — напісаў прэзідэнт краіны Эдгар Рынкевіч.

Знакаміты латвійскі кампазітар святкуе сёння юбілей, яму 90 гадоў.

«Райманд Паулс для Латвіі — гэта больш, чым кампазітар. Райманд Паулс — гэта цуд. Бо ў яго ўсё атрымліваецца. Маэстра валодае дзіўнай здольнасцю самым незвычайным чынам дасягаць кожнага слухача — і заўсёды нас здзіўляць. Маэстра робіць Латвію Латвіяй, бо яго музыка навучыла ўсю краіну адчуваць: радавацца і ганарыцца, злавацца, адчуваць трапятанне і шчыры сум», — напісаў у віншаванні прэзідэнт Эдгар Рынкевіч. 

«Райманд Паулс стварыў не проста гукавую дарожку нашых жыццяў. Здаецца, яго музыка была заўсёды і будзе заўсёды — як усход сонца на ўсходзе і захад сонца на захадзе», — дадаў ён.

Райманд Паулс нарадзіўся 12 студзеня 1936 года ў Рызе ў нямецкай-латышскай сям'і шкловыдзімальшчыка і вышывальшчыцы жэмчугам. Тата быў музыкантам-аматарам.

Маленькі Райманд яшчэ ў дзяцінстве іграў на фартэпіяна. Скончыў Латвійскую кансерваторыю, паралельна з вучобай працаваў піяністам у эстрадных аркестрах прафсаюзных клубаў аўтадарожнікаў і медыцынскіх работнікаў, канцэртмайстрам у філармоніі. Іграў у рэстаранах, вывучыўшы джазавых класікаў і сучасныя песні. Сваю першую музыку пісаў для Тэатра лялек.

З 1978 па 1982 год быў дырыжорам Аркестра лёгкай і джазавай музыкі Латвійскага радыё і тэлебачання. Першы музыкант, які выступіў у «Музычнай паўзе» тэлегульні «Што? Дзе? Калі?» у студзені 1979 года. З 1982 па 1988 год — галоўны рэдактар музычных перадач Латвійскага радыё. 

Аўтар шматлікіх хітоў для Лаймы Вайкуле. Алы Пугачовай, Валерыя Лявонцьева, Айі Кукуле, Оярса Грынбергcа, Норы Брумбере, Эдзіты П'ехі.

Часта песні спачатку пісаліся на латвійскай мове, а потым перакладаліся на рускую, як вядомы «Мільён пунсовых ружаў» Алы Пугачовай спачатку быў Dāvāja Māriņa ў выкананні Айі Кукуле, ці «Лісты жоўтыя» — Lapa zarā (Апошні ліст) у выкананні Маргарыты Вілцане і Оярса Грынбергса.

У савецкі час Паулс не быў членам Камуністычнай партыі Латвіі, ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 11‑га склікання (1985—1990). Пазней стаў народным дэпутатам СССР (1989—1991) ад Народнага фронту Латвіі. У 1989‑1993 гадах быў міністрам культуры Латвіі.

Каментары8

  • Спадар
    12.01.2026
    Apsveicu,daudz laimes! Віншую!
  • Koł
    12.01.2026
    Albo ja niaŭvažliva pračytaŭ tekst, abo tut i sapraŭdy nie ŭzhadali na hałoŭny (na maju dumku) chit Paŭłsa - muzikł "Siastra Kerry"... Mnie paščasciła ŭžyvuju, kali za rajaliem byŭ sam Paŭłs. To było apošniaje pradstaŭliennie, admysłova na 60-ci hoddzie maestra... tam byli Płotnikava, Pirahs, Licitys... Inšych taksama pamiataju...
  • Žvir
    12.01.2026
    Koł, heta bylo na 70-ci hoddzie ! U 2006-m. u RRT...

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША51

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць