Свет33

21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў

Шарлота Мэй Лі з Паўднёвага Лондана была затрыманая ў міжнародным аэрапорце Бандаранаіке ў сталіцы Шры-Ланкі Каломба. Яе падазраюць у спробе правезці праз мяжу больш за 45 кілаграмаў небяспечнага наркотыку пад назвай куш, які ацэньваецца прыкладна ў 3,3 мільёна даляраў. Калі віна дзяўчыны будзе даказаная, ёй пагражае да 25 гадоў зняволення, піша Onet.pl.

Шарлота Мэй Лі

Лі працавала стюардэсай у чартарнай авіякампаніі TUI. Яна сцвярджае, што не ведала пра змесціва свайго багажу, а наркотыкі ёй падклалі. Паводле слоў дзяўчыны, яна ляцела з Бангкока на Шры-Ланку, каб там пачакаць падаўжэння тайландскай візы. Забароненыя рэчывы выявілі падчас праверкі ў аэрапорце Каломба.

Наркотык куш — гэта сумесь, у склад якой могуць уваходзіць каноплі, фентаніл, трамадол, фармальдэгід і нават, паводле некаторых звестак, парашок з чалавечых костак. Па даных службаў, гэта найбуйнейшая затрыманая партыя такога наркотыку ў гісторыі Шры-Ланкі.

На фоне гэтага здарэння зноў загаварылі пра праблему, калі члены авіяэкіпажаў уцягваюцца ў нелегальны перавоз наркотыкаў. У 2024 годзе, напрыклад, улады затрымалі чатырох членаў экіпажа за спробу перапраўкі наркотыкаў паміж ЗША і Дамініканскай Рэспублікай. Такія выпадкі сведчаць, што працэдуры бяспекі для экіпажаў могуць быць выкарыстаныя ў злачынных мэтах праз давер і менш строгі кантроль.

Цяпер Шарлота Мэй Лі чакае вынікаў расследавання ў цяжкіх умовах утрымання пад вартай.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.06.2025
    "Наркотык куш — гэта сумесь, у склад якой могуць уваходзіць каноплі, фентаніл, трамадол, фармальдэгід і нават, паводле некаторых звестак, парашок з чалавечых костак."
    Што за вінегрэт) гучыць як адна з пудзілак часоў амерыканскай war on drugs =)
  • Спецдаследвальнік-млекаядны
    02.06.2025
    Нават падазраю дзе хацела правезці! Нраіца
  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.06.2025
    Дарэчы, заходнгя смі пішуць, што гэта былі не каноплі, а сінтэтычныя канабіноіды (нашчадкі тых самых спайсаў).
    Ну і троху інфармацыі: куш (kush) - гэта адзін з мноства класічных гатункаў канопель, пра які вы не раз чулі ў рэпераў (ну Снуп Дог дакладна пра яго чытаў)

Цяпер чытаюць

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка4

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у Партугаліі1

Эксперты далі прагноз курсу даляра на 2026 год1

Вось якія мадэлі аўтамабіляў перастаюць выпускаць. Трох асабліва шкада12

Якая краіна найбольш залежыць ад прыродных рэсурсаў?2

Іван Прус расказаў, як нажыўся на $200, пасяліўшы кіназорку ў занядбанай кватэры каля сметніка ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната16

Зяленскі паставіў 34‑гадовага айцішніка міністрам абароны Украіны10

20 рэчаў, ад якіх трэба пазбавіцца проста цяпер, каб пачаць год з лёгкасцю7

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»14

Вольскі: «Пасля 2020 года людзі павярнуліся да мовы». Выйшаў пасмяротны выпуск «Мовы Нанова» з Мікітам Мелказёравым5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка4

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць