Грамадства11

Лукашэнка правёў нараду наконт уступнай кампаніі

«Сістэма правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ і экзаменаў у школах павінна пераконваць людзей у справядлівасці», — заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад па ўступнай кампаніі, піша БелТА.

На даклад да Лукашэнкі прыйшлі віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, якая ўзначальвае дзяржаўную камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Уладзімір Пярцоў, міністр адукацыі Андрэй Іванец і старшыня КДК Васіль Герасімаў 

«Проста трэба бацькам і абітурыентам разумець, што ўсё будзе сумленна. Не трэба ісці на нейкія хітрыкі. Прыходзіць у аўдыторыю для здачы экзаменаў трэба са сваімі ведамі. Веданне плюс удача — і будзеш вучыцца ў ВНУ. Прынамсі, калі нейкая выпадковасць, мы, Наталля Уладзіміраўна, падумаем над тым, каб гэтых выпадковасцяў пазбегнуць. І калі нешта здарыцца, мы павінны гэта бачыць — паглядзець на тых людзей, якія, можа, да нас звернуцца, каб мы яшчэ раз паглядзелі на іх веды. Напэўна, дзесьці кагосьці страцім. Але страчваць мы не павінны. Не трэба ў гэтай сітуацыі пакрыўдзіць сем’і і, самае галоўнае, маладога чалавека, які становіцца на нармальны жыццёвы шлях», — запатрабаваў Лукашэнка.

Ён, у прыватнасці, пацікавіўся, як прайшоў цэнтралізаваны экзамен і ці апраўдала сябе гэтае новаўвядзенне. «Калі апраўдала, то ў чым? Толькі шчыра. Калі дзесьці памыліліся, трэба гэтую сітуацыю выпраўляць. Ні ў якім разе яе нельга рэтушыраваць, бо гэта вельмі сур’ёзная справа», — падкрэсліў ён.

Як было паведамлена, уступная кампанія ў гэтым годзе не зведала значных зменаў і праходзіць па ўсталяваным алгарытме.

«Але існуе, хоць і невялікі (адзін з паловай — два працэнты), недабор на бюджэтныя месцы. Мы павінны прымаць меры, каб гэтыя месцы былі занятыя. Мы ж рыхтуем за кошт бюджэту тых спецыялістаў, якія вельмі патрэбныя для народнай гаспадаркі. Мінaдукацыі, урад — як у гэтым напрамку працуеце? Што зрабілі і што трэба зрабіць?» — спытаў Лукашэнка.

Ён нагадаў пра патрабаванне забяспечыць празрыстасць уступнай кампаніі. Паводле яго слоў, важна не страціць магчымасць убачыць кожнага абітурыента.

«Шмат пра гэта гаворым. Гэта ўсё добра — цэнтралізаваныя экзамены, тэсціраванне і іншае. Але мы самі памятаем працэс здачы экзаменаў і станоўча ацэньваем, калі выкладчык і абітурыент сядзяць адзін насупраць аднаго, і выкладчык бачыць гэтага абітурыента. Ці ўсё зроблена для гэтай празрыстасці? Гэта галоўны элемент справядлівасці», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары1

  • развал и деградация всюду
    30.05.2025
    Развалил медицину, развалил образование, развалил страну.

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі21

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць