Эканоміка11

У Баранавічах адкрылі завод халадзільнікаў

У Баранавічах адкрылі сумесны беларускі-кітайскі завод халадзільнікаў, які створаны ў супрацоўніцтве з кітайскай кампаніяй Midea. Пра гэта паведаміў член Савета Рэспублікі і старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч, піша Office Life.

Фота: Яндэкс-Карты

Ідэя аб стварэнні такога завода ўзнікла яшчэ ў верасні 2024 года. Тады гаварылася, што вытворчасць размесцяць на тэрыторыі Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній. Паводле плану, да канца 2025 года тут павінны выпусціць каля 10 тысяч халадзільнікаў.

Кітайская кампанія Midea, якая да гэтага часу працавала ў Расіі, вырашыла перанесці вытворчасць у Беларусь і стала асноўным партнёрам у праекце. Ужо ў канцы 2024 года на завод прыбылі першыя партыі абсталявання. Планавалася, што тэхналогіі будуць пераўзыходзіць тыя, што выкарыстоўваюцца на «Атланце». У першым квартале 2025 года чакалі выхад першай прадукцыі.

Цяпер завод афіцыйна адкрыты і кіруецца кампаніяй «Мідэа Рэфрыжаратар Мануфактурынг», якая была створана ў маі 2024 года. 95% акцый належаць кітайскаму холдынгу Midea Group, астатнія 5% — Баранавіцкаму заводу аўтаматычных ліній.

Магутнасць новага прадпрыемства — да 1 мільёна халадзільнікаў у год. У далейшым плануецца таксама выпускаць іншую бытавую тэхніку. Завод ужо пачаў набіраць супрацоўнікаў — у Рэспубліканскім банку вакансій размешчана інфармацыя пра 25 вольных месцаў, усяго ж на заводзе працуе 105 чалавек. Напрыклад, шукаюць інжынера-тэхнолага (з заробкам да 2500 рублёў) і галоўнага бухгалтара (да 3500 рублёў).

Цікава, што гэта не першы сумесны праект Midea у Беларусі. Яшчэ ў 2007 годзе кітайцы пачалі супрацоўніцтва з беларускім холдынгам «Гарызонт» — тады было створана прадпрыемства «Мідэа-Гарызонт», якое вырабляла мікрахвалёўкі і воданагравальнікі. З цягам часу ўладальнікі змяняліся, і ў 2024 годзе адбылося перайменаванне: цяпер гэта кампанія Home Appliances, якая працягвае выпускаць бытавую тэхніку і займае значную долю рынку ў Беларусі.

Каментары1

  • 105 чалавек
    29.05.2025
    збіраюцца выпускаць мільён халадзільнікаў за год.
    4000 за дзень
    Нават калі толькі прыклейваць шыльды, прыдзецца ім папацець.

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Брытні Спірс лягла ў рэабілітацыйны цэнтр пасля арышту за п’янае кіраванне аўто1

Севярынец расказаў, як яму ў калоніі перадалі велікодную булку і чаму гэта было небяспечна3

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць