Грамадства33

Прадпрыемства «Белрыба» збанкрутавала

Эканамічны суд Мінска завёў справу аб банкруцтве калісьці буйнога вытворцы рыбнай прадукцыі. ААТ «Белрыба» завінаваціла сваім крэдыторам амаль $33 млн у эквіваленце. Інфармацыя пра гэта ёсць у Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве.

Офіс прадпрыемства «Белрыба» ў Мінску. Фота: Яндэкс-карты

Гісторыя ААТ «Белрыба» пачалася ў снежні 1957 года. Кампанія вядомая на рынку як адзін з найбуйнейшых вытворцаў вэнджана-падвяленай прадукцыі з рыбы, рыбных дэлікатэсаў, кансерваў. У прыватнасці, яе прадукцыя выпускалася пад аднайменнай гандлёвай маркай, а таксама пад брэндамі «Вясёлы Флінт», «Сталічная», «Рыбзавод Мінск». Усяго больш за 400 найменняў. А яе кліентамі былі звыш 2,6 тыс. прадпрыемстваў як у Беларусі, так і за яе межамі. Акрамя гэтага, у кампаніі быў аўтапарк з 44 грузавікоў, а таксама сетка ўласных крамаў па ўсёй краіне, піша Office Life.

З сярэдзіны 2010-х «Белрыба» была стратнай. Па выніках 2016 года кампанія сышла ў мінус на 513 тыс. рублёў, а за 2017 год яе страта вырасла да 1,8 млн рублёў.

З 2018 года кампанія пачала прадаваць сваю маёмасць. Так, у верасні таго года на аўкцыён трапілі абсталяванне і будынкі ў Мінску, а ў лютым 2019-га — гандлёвае і вытворчае абсталяванне, а таксама гандлёвыя памяшканні, у тым ліку ў Слуцку і Нарачы. З канца 2020 года ААТ пачало здаваць частку сваёй маёмасці ў арэнду. Напрыклад, склады, офісныя памяшканні, халадзільныя камеры. Аднак гэта не дапамагло справіцца са стратамі. Так, па выніках 2020 года кампанія сышла ў мінус на 12,7 млн, а за 2021-ы — у мінус 8,8 млн рублёў.

За 2022 год ААТ «Белрыба» таксама паказала страты ў 9,58 млн рублёў. А па выніках 2023 года страта дасягнула 10,662 млн рублёў.

Адметна, што ў сакавіку 2024 года па выніках 2023 года аўдытар ААТ у сваім заключэнні паказваў на наяўнасць «істотнай няпэўнасці адносна бесперапыннасці дзейнасці» прадпрыемства.

У выніку, у сярэдзіне 2025 года ААТ «Белрыба» падала ў суд заяву аб сваім банкруцтве, таму што «памер яго крэдыторскай запазычанасці больш чым у два разы перавышае кошт наяўных у яго актываў». Кампанія вінна сваім крэдыторам амаль 108 млн рублёў, або $33 млн у пераліку. Пры гэтым згодна з дадзенымі бухгалтарскага балансу, кошт яе актываў — усяго 47,6 тыс. рублёў.

З матэрыялаў справы вынікае, што 100% долі ў ААТ належыць Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту, а асноўны від дзейнасці «Белрыбы» — здача ўнаём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці.

У выніку Эканамічны суд Мінска завёў справу аб банкруцтве ААТ «Белрыба» і адкрыў у дачыненні да прадпрыемства конкурснае вядзенне. Яго вынікі збіраюцца разгледзець 10 верасня 2025 года.

Каментары3

  • даведка
    29.05.2025
    Геннадий Скитов руководил им, когда оно входило в Управление делами Лукашенко.
  • Дзяржаба давяла былога манапаліста да банкруцтва?
    29.05.2025
    Ніколі такога не было, і вось ізноў.
  • Барадзед
    30.05.2025
    даведка, управление делами, вот в чем дело. А потом, значит, мингорисполком добил своими посткоммунистическими воззрениями в бизнесе. Ну что ж, ждём, когда обанкротятся сами управделами и мингорисполком.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць