Свет11

Карл ІІІ у Канадзе: Сапраўдная Поўнач моцная і свабодная

Кароль Вялікабрытаніі Карл ІІІ адкрыў сесію канадскага парламента прамовай, у якой сказаў, што Канада сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі выклікамі ў свеце, які аказаўся ў найбольш небяспечнай сітуацыі з часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе Расійская служба Радыё Свабоды.

Blair Gable/The Canadian Press via AP, Pool

«Шматлікія канадцы адчуваюць трывогу перад імкліва зменлівым светам. Дэмакратыя, вяршэнства закона і свабода — каштоўнасці, якія неабходна абараняць», — заявіў кароль, які прыбыў у Канаду па запрашэнні новага прэм’ер-міністра краіны Марка Карні.

У сваёй прамове Карл ІІІ падкрэсліў, што ўрад Канады мае намер умацоўваць абароназдольнасць, інвеставаць ва ўзброеныя сілы і ўдзельнічаць у праграме ReArm Europ для забеспячэння трансатлантычнай бяспекі.

Кароль адзначыў унікальную культурную ідэнтычнасць Канады, заснаваную на брытанскіх, французскіх і карэнных традыцыях, і падкрэсліў важнасць абароны французскай мовы, культуры Квебека і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі CBC/Radio-Canada.

У канцы сваёй прамовы Карл ІІІ нагадаў словы з гімна Канады: «Сапраўдная Поўнач моцная і свабодная».

Прамова Карла ІІІ, якая прагучала на французскай і англійскай мовах, стала знакавым жэстам падтрымкі Канады ў адказ на пагрозы з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які абвясціў Канадзе гандлёвую вайну і неаднаразова выказваў жаданне ператварыць Канаду ў амерыканскі штат. Дэпутаты сустрэлі выступленне караля стаячай авацыяй.

Гэта ўсяго толькі трэці выпадак у гісторыі, калі брытанскі манарх адкрывае сесію канадскага парламента (да яго гэта рабіла толькі каралева Лізавета II у 1957 і 1977 гадах).

Каментары1

  • бабруйчанін
    28.05.2025
    200 год таму канадцы спалілі Белдом у Вашынгтоне
    Карль ||| нагадал гісторыю адкуль пайшла " амэрыканская земля" і у каго " карты"

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць