Здароўе77

Самыя раннія прыкметы дэменцыі і хваробы Альцгеймера: на што звярнуць увагу

Як распазнаць першыя трывожныя сігналы, хто ў зоне рызыкі і ці можна папярэдзіць развіццё дэменцыі і хваробы Альцгеймера — тлумачыць доктар-псіхіятр Уладзімір Пікірэня ў інтэрв’ю «Еўрарадыё».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy

Яшчэ да таго, як дэменцыю можна дыягнаставаць, у чалавека з’яўляюцца яе раннія сімптомы. Пра тое, што ў працы мозгу пачынаюцца змены, сведчыць шэраг характэрных парушэнняў у кагнітыўнай сферы і штодзённых паводзінах.

«Кожны з нас сутыкаецца з тым, што не можа згадаць нейкае слова, але [павінна насцярожыць], калі гэта стала адбывацца часцей. Калі чалавек пачынае губляцца ў новых месцах. Калі яму бывае цяжка знайсці шлях, зарыентавацца. Гэта вельмі істотная прыкмета.

Вельмі часта разлады сну. Ёсць даследаванні, якія паказваюць, што парушэнні сну з’яўляюцца прыкладна на пару гадоў раней за дыягнаставанне дэменцыі», — тлумачыць Пікірэня.

Як адзначае доктар, рызыка развіцця нейрадэгенератыўных захворванняў (да іх адносяцца дэменцыя і хвароба Альцгеймера) істотна павышаецца пры наяўнасці метабалічнага сіндрому — павышанай масы цела, артэрыяльнай гіпертэнзіі і парушэнняў абмену рэчываў. У групе павышанай рызыкі таксама знаходзяцца людзі, якія кураць, мала рухаюцца і не атрымліваюць дастатковай фізічнай нагрузкі.

«Ёсць істотныя даследаванні, якія паказваюць — калі ліквідаваць гэтыя мадыфікаваныя фактары, то колькасць выпадкаў хваробы Альцгеймера магла б зменшыцца амаль удвая», — даводзіць спецыяліст.

Калі гаворка заходзіць пра прафілактыку, Пікірэня звяртае ўвагу на значэнне інтэлектуальнай актыўнасці і развіцця так званага кангнітыўнага рэзерву — здольнасці мозгу кампенсаваць пашкоджанні дзякуючы раней назапашаным ведам, досведу і актыўнаму выкарыстанню разумовых функцый на працягу жыцця.

«Чым большы ў чалавека запас, буфер кагнітыўных магчымасцяў, тым больш устойлівая сістэма. Чым больш рэзерваў ёсць у галаўным мозгу, тым пазней становяцца відавочнымі сімптомы нейрадэгенератыўных разладаў. Таму нагрузка на мозг — гэта тое, што сапраўды дазваляе адцягнуць развіццё гэтых хваробаў».

На жаль, падкрэслівае эксперт, на сёння нельга сцвярджаць, што хвароба Альцгеймера паддаецца поўнаму лячэнню. Аднак навуковыя даследаванні ў гэтым кірунку актыўна працягваюцца, і ёсць надзея, што цягам пяці—дзесяці гадоў адбудзецца значны прарыў у распрацоўцы эфектыўных метадаў тэрапіі.

Каментары7

  • псіхіятр
    26.05.2025
    гэтыя псіхіятры, у вас павышаная рызыка развіцця дэменцыі ў пенсійным узросце. Вось, адно з даследаванняў, якія гэта падцвяржаюць. https://link.springer.com/article/10.1007/s11357-025-01637-2
  • гэтыя псіхіятры
    26.05.2025
    з такімі мазаічнымі псіхапатамі і псіхіятрамі, якія іх не лякуюць, я да пенсіі не дажыву
  • Юзік
    26.05.2025
    псіхіятр, Не абавязкова. У маёй сям,і праблемы са сном па мацярынскай лініі. Але ніхто, дзякуй Богу, не хварэў на Альцгеймера

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць