Грамадства1010

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук

Вядомага беларускага хіміка Сяргея Бесараба звольнілі з Акадэміі навук праз пратэсты 2020 года. Былы супрацоўнік НАН выказаў здагадку аб тым, з чым можа быць звязана адстаўка Уладзіміра Гусакова, на месца якога прызначылі Уладзіміра Караніка.

Сяргей Бесараб. Фота: Siarhei Besarab / Facebook

«З Гусаковым сыходзіць эпоха публічнага навуковага стэндапу», — тлумачыць «Нашай Ніве» Сяргей Бесараб. Магчыма, мяркуе навуковец, былы кіраўнік надакучыў сваімі заявамі кіраўніцтву краіны і пачаў раздражняць.

«Стэндапер ад навукі. Просты аграрны хлопец, які стаў міністрам навукі (старшынёй Прэзідыума НАН. — НН) і захаваў у сабе гэту аграрнасць, пранёс праз усё жыццё. Светлы сум у мяне гэта выклікае. Але гэта ў мяне — Гусакоў жа быў датычны да майго звальнення ў Акадэміі навук, рэпрэсій — і да мяне, і да калег».

Нягледзячы на ўсё, Гусакоў быў акадэмічным чалавекам. Любіў аграрнае аддзяленне НАН — на яго накіроўвалася значнае фінансаванне, тлумачыць Бесараб. Гэта яго адрознівае ад Караніка.

«Няхай ён кандыдат навук, але ён не працаваў у навуцы, не мае да яе дачынення. З такім жа поспехам можна было Караева паставіць на пост міністра навукі — даць яму якую-небудзь кандыдацкую па юрыспрудэнцыі», — заўважае Бесараб.

Навуковец думае, што змена Гусакова на Караніка можа быць жаданнем не чуць увогуле ніякіх заяў з Акадэміі. Суразмоўца таксама дапускае, што Каранік надоўга не затрымаецца на пасадзе і яго перавядуць у іншае месца.

Бесараб упэўнены, што кіраваць Акадэміяй навук павінен чалавек, які здольны бачыць трэнды — «на трэць футуролаг».

«Калі мы хочам, каб навука была вытворчай сілай грамадства, каб яна шанавалася ў свеце, то сапраўды павінен быць футуролаг, дасвечаны мульцідысцыплінарны спецыяліст, які бачыць сувязі паміж рознымі галінамі. Вось такі кіраўнік Акадэміі — як той акадэмік Барысевіч ці Вайтовіч (кіраўнікі НАНБ у 1970-х і 2000-х гадах). Гэта настолькі былі светлыя розумы.

Я Барысевіча не ведаў — ведаў мой кіраўнік навуковы. А вось з Вайтовічам я сутыкаўся неаднаразова. Я — хімік і з ім знаходзіў такія тэмы… Вельмі эрудзіраваны чалавек».

Навуковец сумняецца, што пры Караніку фокус з аграрнага сектару пераключыцца на медыцынскі: хутчэй, кажа ён, першае аддзяленне будзе пакутаваць, а другое «не зможа нармальна працаваць».

«Беларусь — краіна, якая пасля распаду СССР атрымала найбольшы кадравы навуковы патэнцыял. І ён знішчаны ўшчэнт. Нейкая іронія лёсу дзіўная, нават цяжка пра гэта думаць. І няма прасвету», — кажа ён.

Каментары10

  • Чытач
    23.05.2025
    Чытач, якое хрустальнае эга ў некаторых. Пад артыкулам з цытатай Бесараба выдаляецца каментар за саму згадку пра запіс таго самага Бесараба, які некалі звярнуў увагу на эмацыйныя клікбэйтныя загалоўкі ў медыя з прыкладам аднаго канкрэтнага. Якога, можаце здагадацца.
  • Ад Рэд.
    23.05.2025
    Чытач, паспрабуйце напісаць свой папярэдні каментар без перакручвання прозвішча героя артыкула, бо гэта недапушчальна
  • Чытач
    23.05.2025
    Ад Рэд., ніякай мэты перакруціць прозвішча не было, калі так здарылася, магчыма трапілася а(б)друкоўка. Але нават калі, заўсёды ж можна зрабіць заўвагу ці /зрэдагавана/, а не выдаляць цэлы каментар, як гэта часта бывае, што якраз недапушчальна.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць