Свет22

У Польшчы працягнулі забарону падачы заяў на міжнародную абарону на мяжы

21 мая польскі Сейм большасцю галасоў падтрымаў рашэнне працягнуць часовую забарону на падачу заяў на міжнародную абарону на мяжы з Беларуссю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Hussein Ibrahim

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пры разглядзе законапраекта патлумачыў, што хоць права на прытулак і важнае, ім не павінны карыстацца такія суб’екты, як расійскія і беларускія ўлады, кантрабандысты і бандыты. Ён таксама заявіў, што сучасная міграцыя — гэта, па сутнасці, адна з формаў агрэсіі супраць Польшчы.

За працяг абмежавання прагаласавалі 366 дэпутатаў, супраць — 17, ніхто не ўстрымаўся.

Спачатку гэтая мера была ўведзеная пастановай ад 27 сакавіка на 60 дзён, таму для яе падаўжэння спатрэбілася згода парламента.

Паводле Туска, галоўнай мэтай урада было «неадкладна закрыць мяжу», каб больш не дапусціць сітуацыі, калі «ў Польшчу заходзіць кожны, хто захоча». Ён адзначыў, што цяперашняя хваля міграцыі не толькі незаконная, але і мае масавы характар.

Каментары2

  • І?
    21.05.2025
    Цікава, а калі беларусы, якія з-за рэпрэсій вымушана збеглі з канцлагера і папрасілі прытулку на польскай мяжы, то іх дакладна развярнуць і скажуць вяртацца у Беларусь?
  • Добра
    21.05.2025
    Левыя актывісты з НДА ўжо плачуць і ляпантуюць пра правы чалавека (так называюць права на нелегальную мігранцыю ў рамках гібрыднай вайны), а паялкі радуюцца, што будуць бяспечнейшыя.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць