Свет2323

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны

У падляшскіх Дубічах Царкоўных размешчаныя польскія вайскоўцы, высланыя на ўмацаванне мяжы. Менавіта яны аддалі галасы за ультраправага антыўкраінскага лібертарыянца, піша выданне Krytyka Polityczna.

Славамір Мэнцэн. Фота: Photo by Klaudia Radecka / NurPhoto via Getty Images

Журналістка Паўліна Сегень (Paulina Siegień) на старонках выдання Krytyka Polityczna звяртае ўвагу на нечаканы вынік першага туру прэзідэнцкіх выбараў у гміне Дубічы Царкоўныя, дзе яна жыве. Пераможцам там стаў ультраправы кандыдат Славамір Мэнцэн.

Па словах аўтаркі, у гэтым няма ніякай загадкі. Усё тлумачыцца тым, што амаль палова выбаршчыкаў з'яўляюцца вайскоўцамі.

На трох выбарчых участках, размешчаных на тэрыторыі гміны, было выдадзена 1003 бюлетэні. З іх 247 чалавек прагаласавалі па спецыяльных пасведчаннях — гэта значыць, яны не жывуць тут пастаянна, але мелі дазвол прагаласаваць у гэтым месцы. Акрамя таго, яшчэ 206 чалавек унеслі сябе ў выбарчыя спісы перад выбарамі, хоць раней у іх не былі запісаныя. Гэта разам дае 453 чалавекі, якія не з'яўляюцца сталымі жыхарамі гміны. А гэта — амаль палова ўсіх, хто прагаласаваў.

Па выніках галасавання Мэнцэн атрымаў 326 галасоў, Тшаскоўскі — 205, Наўроцкі — 156, Браўн — 98. Дубічы Царкоўныя сталі адзінай гмінай, дзе кандыдат Канфедэрацыі ў першым туры перамагаў.

Але нават у такой маленькай гміне бачныя розніцы ў размеркаванні галасоў паміж трыма ўчасткамі.

Там, дзе галасавалі вайскоўцы (іх масавую прысутнасць пацвярджаюць члены камісій), а менавіта ў саміх Дубічах Царкоўных, Мэнцэн атрымаў больш галасоў, чым Тшаскоўскі з Наўроцкім разам. Але ўжо ў Старым Корніне Рафал Тшаскоўскі апярэдзіў Мэнцэна на адзін голас (37 супраць 36), а Галоўня перамог Браўна (24 супраць 21).

На тэрыторыі трэцяга ўчастка ў Войнаўцы, які ахоплівае вёскі непасрэдна каля мяжы з Беларуссю, сітуацыя таксама розніцца ад дубіцкай. Там перамог Тшаскоўскі, за ім Мэнцэн, потым Галоўня і Беят, а пасля іх Караль Наўроцкі.

«Войска хоча змагацца з мігрантамі, а не з Пуціным», — б'е трывогу Паўліна Сегень.

Як заўважае аўтарка, вынікі выбараў у гміне Дубічы Царкоўныя мала гавораць пра меркаванні мясцовых жыхароў, затое шмат — пра стан польскага войска. Хоць Польшча мае найбуйнейшую армію ў ЕС і выдаткоўвае найбольш ад ВУП на абарону, гэта мала што значыць, калі ў самім войску пануюць, фактычна, прарасійскія настроі.

Польскія памежнікі. Фота: Памежная служба Польшчы

Высокі ў Дубічах Царкоўных вынік Мэнцэна ў спалучэнні з вынікам Браўна паказвае, што многія вайскоўцы — людзі, якія павінны бараніць дзяржаву, — на самой справе настроеныя супраць яе асноў. Салдаты, якія самі з'яўляюцца часткай бюджэтнай сферы, падтрымліваюць партыі, што выступаюць за прыватызацыю, скарачэнне дзяржаўных паслуг і слабую дзяржаву.

Хоць Мэнцэн у сваёй кампаніі мала гаварыў пра вайну, армію ці абарону, ён ясна выказваўся за тое, каб людзі самі плацілі за ахову здароўя і адукацыю. І калі так — чаму б не «прыватызаваць» таксама і бяспеку? Тым больш што Канфедэрацыя выступае за тое, каб кожны мог свабодна валодаць зброяй. Па сутнасці, гэта азначае, на погляд журналісткі, перадаць функцыю бяспекі ў прыватныя рукі.

Урэшце, пра якую вайну з Расіяй гаворка? Мэнцэн адкрыта заяўляў, што Украіна павінна саступіць, а з Пуціным трэба дамаўляцца. І, відаць, гэтая пазіцыя падабаецца салдатам, што стаяць на мяжы.

Царква ў Дубічах Царкоўных. Фота Wikimedia Commons

Ім бліжэйшая ідэя «вайны з мігрантамі і праваабаронцамі», піша Сегень, чым супрацьстаянне аўтарытарным рэжымам. Але ж, заўважае аўтарка, калі Украіна прайграе ці будзе «мір з Пуціным», гэта стане рэальнай небяспекай для Польшчы — значна большай, чым мігранты.

Такая сітуацыя, на погляд журналісткі, сведчыць пра «нізкі ўзровень класавай свядомасці ў польскай арміі і слабасць палітрукоў».

Вынікі галасавання ў Дубічах Царкоўных, даводзіць Сегень, — «сур’ёзны сігнал для абедзвюх партый, што складаюць польскі палітычны дуапол — колькі б цёплых слоў пра гераізм салдат ні казалі былы і цяперашні прэм’ер, колькі б ні ўздымалі эга хлопцаў і дзяўчат у форме міністры абароны, колькі б ні павышалі заробкаў і ні давалі надбавак, колькі б ні будавалі платоў і сістэм «Усходні шчыт» — у выніку ўсю гэтую падтрымку салдаты ўсё роўна «выплачваюць» галасамі за Мэнцэна і Браўна».

Варта адзначаць, што вайскоўцы ж не галасавалі за Мэнцэна неяк асабліва. Проста ў іх узроставай катэгорыі — 18—39 — Мэнцэн перамагаў. Яны галасавалі так, як і ўсе іншыя маладзейшыя палякі.

Як галасавалі выбарцы ў залежнасці ад узросту. Даныя экзіт-полаў. Графік: onet.pl

Больш чытайце пра гэта ў нашым артыкуле: Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?

Каментары23

  • Якая нечаканка!
    20.05.2025
    Салдаты, якія самі з'яўляюцца часткай бюджэтнай сферы, добра разумеюць, што іх скарачэнне дзяржаўных паслуг не кране. А трэба будзе, запакуюць у аўтазакі ўсю гэтую дземакрацію і пойдуць спакойна спаць. І ўсё адно ім будуць плаціць.
  • really
    20.05.2025
    Людзі, якім даводзіцца фактычна біцца зь нелегаламі на рэгулярнай аснове, галасуюць за кандыдата, які найбольш гучна выказваецца супраць нелегалаў. Трэба быць у сур'ёзным канфлікце з рэчаіснасьцю, каб успрыняць гэты факт як нечаканы. Зрэшты, Krytyka Polityczna - гэта ультралевае выданьне, так што нічога нечаканага
  • Андрусь
    20.05.2025
    really, Мэнцэн і Браўн гэта пятая калона Пуціна ў Польшчы , такія як Медзвядчук ва Ўкраіне.
    Заклікаюць выконваць патрабаванні Крамля

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць