Грамадства2727

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»

«Калі Іван Аляксандравіч Няўзораў сёння расказваў страшныя ваенныя эпізоды цяперашнім школьнікам, я спачатку падумаў, а ці не рана ім такое чуць… А потым зразумеў — чым раней, тым лепш», — кажа кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Але сведкам якіх страшных ваенных эпізодаў стаў Няўзораў?

Па стане на 1 мая 2025 года ў Беларусі жылі каля 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра аднаго з іх на працягу месяца апублікавалі вялікія артыкулы дзяржаўныя газеты «СБ» і «Рэспубліка», яго ўрачыста павіншаваў кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і ўручыў юбілейны медаль.

Іван Няўзораў. Фота: sb.by

«Калі Іван Аляксандравіч сёння расказваў страшныя ваенныя эпізоды цяперашнім школьнікам, я спачатку падумаў, а ці не рана ім такое чуць… А потым зразумеў — чым раней, тым лепш», — разважаў Караеў.

Герой публікацый — 97-гадовы ветэран Іван Няўзораў. Якім быў яго шлях падчас Другой сусветнай вайны?

Іван Няўзораў. Фота: sb.by

Іван нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы ў Архангельскай вобласці Расіі. Яго прызвалі ў армію ў снежні 1944 года, калі фронт знаходзіўся на тэрыторыі Венгрыі і Чэхаславакіі.

Да канца вайны Няўзораў у складзе гарнізона ахоўваў мост праз раку Клязьму ў раёне Ніжняга Ноўгарада (тады горад Горкі) — за 2000 кіламетраў ад фронту.

З жніўня 1945 года па студзень 1946 года ён прымаў удзел у «ліквідацыі бандыцкіх фарміраванняў у Заходняй Украіне» — такім эўфемізмам называюць змаганне з нацыяналістычным украінскім падполлем. Паводле цяперашняга беларускага закона ўдзельнікаў гэтых пасляваенных аперацый прыраўніваюць да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды Івана Няўзорава. Фота: sb.by

Пасля Няўзораў пад 30 гадоў адслужыў у пагранічных войсках — ва Украіне, у Азербайджане, Германіі — і ўрэшце асеў у Гродне.

Сярод узнагарод Няўзорава — ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За баявыя заслугі».

Каментары27

  • Архівы
    20.05.2025
    Хто б сумняваўся -- войскі НКВД падчас вайны самыя жывучыя...
  • Пытанне
    20.05.2025
    Немца хоць аднаго забіў гэты рускі ветэран? Ці толькі ўкраінцаў?

    "Да канца вайны Няўзораў у складзе гарнізона ахоўваў мост ... за 2000 кіламетраў ад фронту.
    З жніўня 1945 года па студзень 1946 года ён прымаў удзел у ... змаганні з нацыяналістычным украінскім падполлем".
  • бабруйчанін
    20.05.2025
    У Няўзорава Глебавіча бацька таксама хенерал кдб а ён балтыцепры змагался з " ляснымі братамі" з рыжскім амапам побач..у канцы 80 пачатку 90х

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў2

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць