Меркаванні1616

Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс

Беларусы за адну ноч сабралі для Святланы Курс у паўтара разу больш, чым яна прасіла. Гэта не толькі паказчык павагі народу да сваіх песняроў. Гэта яшчэ і знак, што лукашэнкаўскай агентуры не ўдалося разваліць фонды салідарнасці і незалежныя СМІ, піша Мікола Бугай.

Арханёл, які зваяваў д'ябла. Фрагмент абраза з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

«Па што ідзеш, воўча? — Па апошняе». Вакол гэтай страшнай прыказкі, у якой сканцэнтраваўся фатальны досвед нашага народу, будуецца назва рамана Евы Вежнавец (Святланы Курс).

Зграя лукашыстаў апошнія гады настойліва кружляла вакол двух базавых інстытутаў: фондаў салідарнасці і СМІ.

У іх метадах не было нічога звышнатуральнага: распальвалі зайздрасць, сеялі недавер, мяшалі праўду з няпраўдай. Яны не тупыя, яны не маюць ілюзій: немагчыма прымусіць палюбіць рэжым. Ім дастаткова, каб людзі расчараваліся ў любой сістэмнай дзейнасці. Усё прымітыўна, але на кагосьці ж уздзейнічалі вось такія выказванні (цытую ў арыгінале, некага вы і пазнаеце).

«Лгать, кидать на деньги под видом оказания помощи — отлично».

«Трэба шкадаваць беларусаў, бо ад йх імя, іх жа і падманаваюць, ад іх імя, ў іх жа саміх крадуць надзеі на вяртаньне і на тое, што ў краіне будзе створана нешта лепшае, чым есьць сеньня».

«О боже, сми врут. Покажите какие не врут?)»

Не толькі для Светы Курс беларусы за адну ноч сабралі у паўтара разу больш, чым яна прасіла. Тое самае было з Данілам Гаркавым.

Мы ведаем і ганарымся гэтым як нічым: як толькі «Наша Ніва» піша пра збор салідарнасці, там імгненна расце сума. Бо гэта не толькі паказчык павагі народу да сваіх песняроў ці пакутнікаў. Гэта яшчэ і знак даверу да нас.

З 2020 года беларускі народ выйшаў з моцнай звычкай узаемадапамогі. 

Але калі б не было фондаў салідарнасці, то не было б каму збіраць грошы. Таму іх кіраўнікоў і абвяшчаюць тэрарыстамі.

Калі б не было СМІ, то інфармацыя не выходзіла б за булькі сяброў у сацсетках. Таму агентура так грызе і «Нашу Ніву», і «Люстэрка», таму Беларусь у сусветных лідарах па колькасці зняволеных журналістаў. 

Дай бог Свеце адужаць. Яна крывінка свайго народа, яна пранесла і захоўвае і мову ў яе чысціні, і дух. За гэта яе так любяць. Дай бог ёй пабачыць свой народ у яго вялікай сіле — яшчэ большай, чым у 2020-м.

Толькі тады ваўкі падціснуць свае аблезлыя хвасцяры. 

* * *

Падтрымаць Святлану Курс, даўшы ёй шанец на жыццё, можна па спасылцы.

А наколькі светлы і мудры чалавек Святлана Курс, можна пераканацца, паглядзеўшы яе інтэрв'ю ў нашай праграме «Ток».

Каментары16

  • уточнение
    14.05.2025
    Волки-то лукашенко, но, работающие на русский мир, путина и Россию, как и сам лукашенко работает на теже адреса, но имеет свои интересы.
  • Зах.
    14.05.2025
    Гэта нават не смешна. У вас кабета якая сябе акрэслівала, як самастойная. Мае умову, мае страхоўку, кватэру і мноства прэмій за 100 старонак тэксту. Але паважаная сярод журналістаў асоба збірае 15000 еўра. Дай ёй бог здароўя.
    Але я ведаю некаторых беларусаў з горшымі праблемамі і здароўем і якія моўчкі ўжо нават памерлі у статусе палітуцекачоў. І вы заносіце гэта сабе ў медальку. Пекла .
  • Імя
    14.05.2025
    Яна можа й ня надта мудрая, але яна свядомая беларуска, а сваім трэ заўсёды дапамагаць.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць