Свет22

Ва Украіне выкрылі шпіёнскую сетку, звязаную з венгерскай разведкай

Служба бяспекі Украіны (СБУ) заявіла, што выкрыла шпіёнскую сетку, якая працавала супраць Украіны і была звязаная з вайсковай разведкай Венгрыі. Затрыманыя два былыя ўкраінскія вайскоўцы, якія, паводле СБУ, збіралі інфармацыю пра супрацьпаветраную абарону і грамадскія настроі ў Закарпацці. Іх курыраваў афіцэр венгерскай разведкі, чыя асоба ўжо ўстаноўленая.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Адзін з затрыманых быў завербаваны яшчэ ў 2021 годзе і з верасня 2024 года актыўна працаваў у якасці агента, збіраючы даныя пра месцазнаходжанне комплексаў С-300. Другі адсочваў паветраную тэхніку ў рэгіёне.

Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя тэлефоны і іншыя доказы. СБУ апублікавала відэа са зняволенымі, дзе чуваць, як яны гавораць па-венгерску.

Гэта першы вядомы выпадак дзейнасці венгерскай шпіёнскай сеткі супраць Украіны. Сітуацыя абвастрае і без таго напружаныя адносіны паміж Кіевам і Будапештам, асабліва на фоне прарасійскай пазіцыі венгерскага прэм’ера Віктара Орбана.

Каментары2

  • Ператрах
    09.05.2025
    - устроiць iм у )-|-(0ПЫ
  • бабруйчанін
    09.05.2025
    Нічога дзіўнага Гэта 15 год таму...здзіўляла Мукачево яшчэ умоўна Украіна а вось Берегово Вінаградово ...і вакол.. Ужгарад .Флагі угорскія настаўнікі чыноўнікі з другім пашпартам ад угорцаў з даплатай у школах украінская німа ..факультатіў амаль ні чутна. Царква праваслаўная мп нават грэка- католікі мукачыўскія асобная эпаіхія русяфільскія..
    Падобна на Крым да 14 ..толькі мадзьярскі.
    АЛЕпа колькасці мадзьяр УВАГА толькі 12%

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць