Грамадства11

Памёр гісторык і журналіст Барыс Даўгатовіч

Яму было 90 гадоў.

Памёр ветэран журналістыкі, ваенны гісторык Барыс Даўгатовіч, піша Беларускі саюз журналістаў.

Ён больш за паўстагоддзя займаўся ваеннай гісторыяй Беларусі: вывучаў уклад беларускага народа ў Перамогу, біяграфіі генералаў, адміралаў, Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы — ураджэнцаў Беларусі.

За яго плячыма было 55 гадоў навукова-даследчай дзейнасці ў ваеннай навуцы і журналістыцы.

Ён шчасліва пражыў са сваёй жонкай Юліяй Аляксандраўнай больш за 65 гадоў. У яго 4 дзяцей, 9 унукаў і 8 праўнукаў.

Барыс Даўгатовіч нарадзіўся 17 чэрвеня 1934 года ва Украіне. Скончыў Тбіліскае ваеннае вучылішча, з 1956 г. служыў на розных афіцэрскіх пасадах у Беларускай ваеннай акрузе, даслужыўся да палкоўніка. З 2009 года быў старшым выкладчыкам вайсковай кафедры БНТУ. Быў аўтарам больш за 20 манаграфій (асабіста і ў суаўтарстве) па тэматыцы Другой сусветнай вайны; каля 200 часопісных артыкулаў, шмат газетных публікацый.

Каментары1

  • Заслугі перад СССР
    06.05.2025
    Пісаў пра калабарантаў і акупантаў

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы10

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі159

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы10

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць