Свет22

Трамп паабяцаў увесці 100-працэнтныя пошліны на замежнае кіно і зноў адкрыць турму Алькатрас

Прэзідэнт ЗША ў нядзелю абвясціў праз допісы ў сацсетцы, што мае намер выратаваць, на яго думку, паміраючую амерыканскую кінаіндустрыю, увёўшы 100-працэнтныя пошліны на замежныя кінастужкі, а таксама зноў адкрыць знакамітую турму на востраве Алькатрас, якая ўжо больш за 60 гадоў служыць здымачнай пляцоўкай і турыстычнай славутасцю, піша Бі-бі-сі.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

У посце пра кіно ў сваёй сетцы Truth Social Дональд Трамп заявіў, што амерыканская кінаіндустрыя «памірае вельмі хуткай смерцю», таму што іншыя краіны ўсімі спосабамі пераманьваюць людзей і студыі да сябе.

«Галівуд і многія іншыя раёны ў ЗША спусташаюцца. Гэта скаардынаваныя дзеянні іншых краін, і таму гэта — пагроза Нацыянальнай Бяспецы», — напісаў Трамп і абвясціў, што даручае Міністэрству гандлю і Гандлёваму прадстаўніцтву ЗША «неадкладна пачаць працэс» увядзення 100-працэнтных мыт на ўсе замежныя фільмы.

Паводле звестак аналітыкаў, доля ЗША ў выдатках на вытворчасць кіно і касавых зборах у свеце сапраўды зніжаецца, але Злучаныя Штаты ўсё ж застаюцца безумоўным лідарам на гэтым рынку. Амерыканская кінаіндустрыя ўжо ў пэўнай ступені пацярпела ад імпартных мыт Трампа: Кітай у адказ на іх вырашыў, сярод іншага, скараціць квоту амерыканскіх фільмаў у сваім пракаце.

«Памылковыя дзеянні ўладаў ЗША, што злоўжываюць пошлінамі ў дачыненні да Кітая, непазбежна скарацяць цікавасць нашай унутранай аўдыторыі да амерыканскіх фільмаў, — заявіла кітайская ўстанова, якая кіруе кінатэатральным пракатам. — Мы будзем прытрымлівацца правілаў рынку, паважаць выбар аўдыторыі і ўмерана скарачаць колькасць імпартаваных амерыканскіх фільмаў».

Дональд Трамп увёў забаронныя мыты на кітайскі імпарт у памеры 145%. Кітай адказаў 125-працэнтнымі пошлінамі на амерыканскія тавары.

Імпарт з усіх іншых краін Дональд Трамп да ліпеня абклаў 10-працэнтнымі пошлінамі, пасля чаго яны, паводле актуальнага стану, павінны рэзка ўзрасці. У іншым посце Дональд Трамп абвясціў, што вырашыў зноў адкрыць і пашырыць знакамітую турму на востраве Алькатрас у бухце Сан-Францыска. Яе закрылі 62 гады таму.

Паводле задумкі Трампа, у гэтай турме будуць утрымлівацца самыя небяспечныя злачынцы, і яна стане «сімвалам закона, парадку і правасуддзя».

Турма Алькатрас першапачаткова была марскім фортам. На пачатку ХХ стагоддзя форт пераабсталявалі ў ваенную турму. Потым, у 1930-х гадах, турма перайшла ў падпарадкаванне грамадзянскага Міністэрства юстыцыі. У ёй сядзеў, напрыклад, знакаміты гангстар Аль Капоне.

Пасля закрыцця на Алькатрасе і пра Алькатрас знялі некалькі мастацкіх фільмаў, а цяпер ён служыць турыстычнай славутасцю.

Закрылі ж турму з-за таго, што яе было занадта дорага ўтрымліваць: на сайце Федэральнага бюро турмаў гаворыцца, што Алькатрас абыходзіўся ў тры разы даражэй, чым іншыя федэральныя турмы.

Каментары2

  • бабруйчанін
    05.05.2025
    «Из всех искусств для нас важнейшим является кино» В І Ульянаў-ленін
    Турмы замест адукацыі навукі ?? Прыарытэт відавочен
  • Сярожа
    05.05.2025
    Ну вось зараз усё закаласіцца ў ЗША!

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі8

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»7

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі8

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць