Моды66

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце

Пакуль свет трасе ад палітычных, эканамічных і кліматычных змен, мода быццам бы смяецца ў твар крызісу. На подыумы зноў вярнуліся футры і глянец у стылі 1980-х.

Prada boom boom бум-бум
Prada. Калекцыя восень-зіма 2025. Фота: prada.com

Тэрмін «бум-бум» (boom boom) прыдумаў трэнд-аналітык Шон Монаган, які калісьці ўвёў у абарот паняцці normcore (тэндэнцыя на простае адзенне, 2014) і vibe shift (змена настрою, 2022). Калі раней модныя тэндэнцыі імкнуліся да сціпласці, зручнасці і «разумнага спажывання», то «бум-бум» — гэта пратэст супраць сціпласці.

Як піша The Guardian, на модным паказе Prada ў Мілане ў студзені замест стрыманай элегантнасці гледачы ўбачылі мадэляў з голым торсам і велізарнымі футрамі на плячах. Потым — Armani, Dolce & Gabbana, а да сакавіка «футра» (сапраўднае ці штучнае) паказалі ў 70% жаночых калекцый.

Вялікія плечы, батфорты ў стылі «Красуні» (фільм Pretty Woman), востраканечныя бюстгальтары — усё гэта сведчыць: мода зноў хоча быць багатай, вульгарнай і раскошнай.

Па словах Монахана, «бум-бум» — гэта «чыстая дэманстрацыя празмернасці», вяртанне «традыцыйна мужчынскіх» каштоўнасцяў: статусу, грошай, улады.

У рэальнасці гэта выглядае так: мужчыны ў касцюмах і лоферах побач з жанчынамі ў футрах, аб’ёмных сілуэтах і правакацыйных міні. Гэта глянец і сквапнасць, ахутаныя энергетыкай Нью-Ёрка 1980-х. Гэта як піць шампанскае ў той момант, калі свет вакол цябе гарыць.

Гераіня Майкі Мэдысан у фільме «Анора». Скрын відэа.

У культуры прыкметы новага стылю ўжо з’явіліся. Гэта загарэлы персанаж Патрыка Шварцэнэгера ў трэцім сезоне серыяла «Белы лотас», а таксама гераіня Майкі Мэдысан у оскараноснай «Аноры», адзетая ў сукенку Hervé Léger і футра за сотні тысяч. Гэта Рыяна, якая есць курыныя нагетсы з ікрой, Марк Цукерберг з Rolex за $300 000 і Кім Кардаш’ян, якая пазіруе з Tesla на вокладцы Perfect.

Усё гэта адбываецца на фоне росту папулярнасці прэпаратаў для пахудзення і, падаецца, забытай філасофіі бодзіпазітыву.

Паводле Монагана, усё вяртаецца да 1987 года — калі Дональд Трамп выдае «Мастацтва заключаць здзелкі» (The Art of the Deal), калі ў модзе былі паліто Armani, футры і касцюмы Cerruti.

Тады, як і цяпер, багатыя рабіліся багацейшымі, а бедныя — бяднелі. На Захадзе панавалі Рэйган і Тэтчар. Тады ж адбыўся «Чорны панядзелак» — найбуйнейшы абвал фондавага рынку з 1929 года.

Цяперашні час выглядае як ніколі слушным для вяртання «бум-бум»: Трамп вяртаецца, тэхналагічная і фінансавая нестабільнасць, а да ўсяго — кліматычная катастрофа, якая ў 1987 годзе яшчэ толькі маячыла на даляглядзе. 

Моладзь жыве ва ўмовах крызісу, нізкіх заробкаў і жорсткай канкурэнцыі — не дзіўна, што большасць не можа адкладаць грошы. Але менавіта ў гэтым — іронія і трагедыя стылю: апранацца так, быццам ты багаты, нават калі не можаш адкласці ні капейкі. Паводле даследавання ў Вялікабрытаніі, больш за палову зумераў (16—27 гадоў) за апошнія два гады назапасілі нуль грошай.

Дональд Трамп у 1987 годзе. Фота: Joe McNally / Getty Images

Таму «бум-бум» — гэта не проста глянец дзеля глянцу. Гэта ўцёкі ад страху і беднасці ў абгортку з раскошы, жаданне адчуць сябе на вяршыні, хай нават толькі візуальна.

Монахан лічыць, што «бум-бум» — не палітычны рух, але ён добра накладаецца на падзеі ў свеце. «Бум-бум» — гэта таксама звычайны маятнік моды.

Падчас пандэміі мы ўсе апраналіся ў спартыўныя касцюмы і хатняе адзенне. Гэта быў пік normcore. Цяпер маятнік хістаецца ў іншы бок. «Бум-бум» — гэта рэакцыя на стомленасць ад woke-культуры, сціпласці і бездапаможнасці.

Каментары6

  • бабруйчанін
    07.05.2025
    Бачыл " бах- бах " у канцы 80 х пачатку 90х. Малінавыя піджакі , что ні персанаж і ба..рышня з ім побач " юнкера графья інстітуткі" пах французскай булкі" певуны адтуль з Нью Йорка... брайтанскіх кабаков)) зоркі)).Машэнікі аферісты кашпіроўскі - березоўскі гусінскі..Бум- бум казіно узлеты- падзення ....і дарагія пахавання помнікі" будут паміраць маладымі" ...
    Там іньшы каларыт " Гоці" ганста рэп...дзея яны тупакі ??
  • Ну нарэшце
    07.05.2025
    Нарэшце прэч ад гэтага бодзіпазітыву жырух, ад вымучанай любові да інтэлектуальных і прыгожых афраеўрапейцаў і афраамерыканцаў, ад унутранай цэнзуры як бы чаго не сказаць пра мігрантаў аба халакост. Статус, улада, сіла - нармальны свет мужчынаў. Во што робяць альфа-самцы Трамп і Пуцін са светам. Пуцін вядома х-ло, але тым не менш. А Лука гэта карыкатура на дарослых дзядзек, бо байструкі вечныя хлопчыкі.
  • Максим Дизайнер
    07.05.2025
    Время, когда каждая серая мышь может иметь аккаунт в Инстаграм и придумывать что хочешь, чтобы оправдать свою серость и скудоумие. Любовь к мехам и золотым побрякушкам часто имеют те, кому больше похвастаться нечем и глубоко закомплексованные люди. Нет длинных ног, нацеплю шубу, и стану самой модной опозиционеркой. Голая срака Кардашьяниихи на пляже - это апофеоз дегенератства мира животных. Которые где-то находят время и деньги на айфоны, чтобы все этй лайкать.

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала32

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ37

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала32

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць