Грамадства1010

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна

«Пуцін усё больш і больш у палоне нейкіх сваіх перакананняў аб місіі, гістарычнай значнасці. У Лукашэнкі няма піетэту да нейкай глабальнай місіі за выключэннем уласнай улады».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 23 кастрычніка 2024. Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман паразважаў пра розніцу паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным у новым выпуску ютуб-канала незалежнага экспертна-аналітычнага цэнтра Карнэгі па вывучэнні Расіі і Еўразіі ў Берліне.

Паводле яго слоў, Лукашэнка выглядае больш эфектыўным і гібкім палітычным гульцом, чым яго расійскі саюзнік, ён больш кіруецца меркантыльнымі, утылітарнымі разлікамі, чым Пуцін.

«Лукашэнка менш ідэалагічна апантаны, чым Уладзімір Пуцін. Мне падаецца, мы гэта ўжо назіраем не першы год.

У Лукашэнкі няма, напрыклад, палітвязняў, якіх трэба абавязкова забіць у турме і нельга абмяняць. У Лукашэнкі няма нейкага піетэту да нейкай глабальнай місіі (…) за выключэннем уласнай улады, ну і да таго, што ён бачыць, як відаць, сінонімам нацыянальнай цікавасці — захавання яго клана ва ўладзе. Але няма звышідэі трапляння ў падручнікі сусветнай гісторыі, аб пашырэнні ўплыву. Гэта нармальна для неімперыі ўсё ж такі, не мець такіх планаў», — даводзіць Шрайбман.

Пуцін, на думку аналітыка, страчвае рацыянальнасць у прыняцці рашэнняў і дзейнічае пад уплывам уласнай веры ў гістарычную місію Расіі:

«У гэтым сэнсе Пуцін, вядома, крыху менш прадказальны. Лукашэнка, нягледзячы на ўсю сваю эмацыйнасць, нейкую нестабільнасць вербальную, тым не менш як палітычны актар даволі прадказальны.

І рухаецца па падобных патэрнах ужо не першае дзесяцігоддзе. Проста абставіны мяняюцца. Але сам Лукашэнка ў гэтым сэнсе, ён як вядомы правераны механізм — калі будзе ўзнікаць акно магчымасцей для яго дыпламатычнае, ён будзе ім карыстацца. З Пуціным жа ўсё крыху складаней, на мой погляд.

Мне здаецца, мы назіраем нейкую ўсё больш і больш такую дэпрагматызацыю гэтага чалавека. Ён становіцца ўсё менш і менш рухомы ўзважваннем аб'ектыўных плюсаў і мінусаў, страт і прыбыткаў. Чалавек усё больш і больш у палоне, як мне падаецца, сваіх перакананняў аб місіі, гістарычнай значнасці і гэтак далей».

Аналітык адзначае, што «гэта тое, што зараз ашаламляльна адрознівае, два рэжымы, і чаму з пункту гледжання міжнароднай дыпламатыі Лукашэнка больш гібкі за Пуціна».

Каментары10

  • як і рэлігійныя фанатыкі Нікалай 1 і Нікалай 2, абодва скончылі дрэнна
    26.07.2025
    «Пуцін усё больш і больш у палоне нейкіх сваіх перакананняў аб місіі, гістарычнай значнасці. У Лукашэнкі няма піетэту да нейкай глабальнай місіі за выключэннем уласнай улады».

    вось што імперыялізм зрабіў з мулам Сабчака . усё так, як і рэлігійныя фанатыкі Нікалай 1 і Нікалай 2, абодва скончылі дрэнна , чакаем новы 1917
  • Кому он угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать линкору
    26.07.2025
    Когда ДЕД Вова сказал про войну с Нато и показал миру фотку орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале Кузнецове, натовские генералы отправились в реанимацию от смеха. Кому он угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать американскому линкору. )))

    дзякуй Богу я Літвін !!
  • Ну-ну
    26.07.2025
    ., і цяпер жадае. Тое, што ён жадае пры гэтым захаваць часова нейкія намінальныя рэшткі намінальнай незалежнасьці Беларусі, ніяк не супярэчыць – ён хоча масковію, але сваю масковію, дзе галоўны ня пуцін, а лукашонка. Гэта выдатна бачна і паводле выказваньняў лукі, і паводле агульнага вэктару ўнутранае палітыкі (выкрэсьліваньне ўсяго беларускага і наогул не-расейскага, напрыклад, зьнішчэньне могілак АК), і паводле таго, як паводзіць ягоная палітычная паліцыя. А ягоная палітычная паліцыя, нагадаю, рэпрэсуе ня толькі за апазыцыйнасьць, але і за антырасейскасьць, прымушае людзей выбачацца на фоне маскавіцкага сьцягу і г.д. Так што выказваньні шрайбманаў трэба разглядаць праз прызму таго, што лукашонка хоча зноў атрымаць палёгку ад санкцыяў і таму спрабуе зноў прадаць сябе як «таемнага незалежніка» як пасьля 2014 году. Дарэчы, выказваньні шрайбманаў надзіва сынхронна, кучна так ідуць з выказваньнямі агента Факса, але гэта ўжо іншая гісторыя... :)

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць