Улады Шры-Ланкі вырашылі адмяніць візавыя зборы яшчэ для 40 краін, у тым ліку і для Беларусі, каб прыцягнуць больш турыстаў. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў, замежнага працоўнага размяшчэння і турызму гэтай краіны Віджыта Херат падчас выставы Hotel Show Colombo 2025, піша Reform.news.

Возера Кандзі на Шры-Ланцы. Фота: Wikimedia Commons
Цяпер без аплаты за візу Шры-Ланку могуць наведваць грамадзяне толькі сямі краін, а пасля пашырэння спісу іх стане значна больш. І хоць праз гэта дзяржава страціць каля 66 мільёнаў долараў прамых даходаў, урад спадзяецца, што гэта кампенсуецца за кошт росту турызму і павелічэння ўскосных паступленняў.
Турызм з’яўляецца важнай крыніцай валютных даходаў для гэтай краіны: у 2024 годзе галіна прынесла Шры-Ланцы каля 3,17 мільярда долараў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары