Грамадства22

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў

У вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна працуе незвычайная крама самаабслугоўвання, якую нядаўна праславілі тыктокеры. Людзі тут самі выбіраюць гародніну, пакідаюць грошы, а калі трэба, то і бяруць рэшту — без камер, касіраў і аховы. Галоўнае тут — давер. І, што дзіўна, ніхто нічога не крадзе, а купцы пакідаюць толькі добрыя водгукі. Sb.by з'ездзіла ў гэту вёску і даведалася, каму да галавы прыйшла такая ідэя. 

Фота: Sb.by

Арганізавалі гэты гандлёвы пункт мясцовы жыхар Юрый Караваевіч і ягоная жонка. Яны больш за 20 гадоў вырошчваюць гародніну. Раней збывалі прадукцыю ў аб'екты грамадскага харчавання, але калі попыт скараціўся, пачалі прадаваць лішкі ўсім ахвотным.

@brestnovosti1 Полесский магазин без продавца стал известен на всю Беларусь #лунинец #лунинецкийрайон #брест #брестскаяобласть #брестбеларусь ♬ Oblivion NPC - Brandon

Юрый Караваевіч. Фота: Sb.by

Людзі часта заходзілі дадому, перашкаджалі працаваць — таму хтосьці з купцоў прапанаваў: «Пакідайце гародніну на лаўцы, мы самі возьмем і пакінем грошы». Пазней Юрый пабудаваў просты крыты ларок з вагамі і скрыняй для аплаты.

У краме пануюць простыя правілы: выбраў, ўзважыў, пакінуў грошы — або перавёў на рахунак, калі без наяўных. Цэны вельмі даступныя: памідоры — па 5,5 рубля за кілаграм, агуркі — па 3, бульба — 1,7. А на сценах — наклейкі з добрымі словамі: «Дзякуй за давер!», «Прывітанне з Калінінграда!», «Найсмачнейшыя памідоры!»

Юрый кажа, што не баіцца крадзяжоў:

«У гэтай крамцы ўсё заснавана на даверы да людзей. Гэта ў 90-я было страшна ровар пакінуць без нагляду ‑— хтосьці б яго сабе хутка «прыватызаваў». А сёння мы жывем у культурным грамадстве, дзе ўсе паважаюць адзін аднаго. У нашай вёсцы хоць што пакінь на бачным месцы — нікому чужога не трэба».

Мясцовыя жыхары падтрымліваюць ініцыятыву, а іх сваякі з-за мяжы здзіўляюцца, што такая крама працуе без кантролю.

Фота: Sb.by

Пенсіянерка з суседняга дома, Вольга Грышко, кажа, што сюды прыязджалі людзі з Жодзіна, Калінінграда і Санкт-Пецярбурга. У выхадныя тут поўна людзей, а ў Юры, маўляў, гародніна нават смачнейшая, чым з уласнага агарода.

Каментары2

  • Добра!
    26.07.2025
    У Амэрыццы такія крамы маюць шмат якія фэрмеры паўсюль.
  • Эд
    27.07.2025
    Добра!, у Швейцарыi так сама ёсць

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць