Грамадства55

МЗС Літвы не будзе разглядаць прапанову мясцовага дэпутата аб ануляванні акрэдытацыі офіса Ціханоўскай

Літоўскае міністэрства лічыць, што гэтая акрэдытацыя павінна захоўвацца, пакуль грамадзяне Беларусі не змогуць свабодна і дэмакратычна вырашаць будучыню сваёй дзяржавы.

Ілюстрацыйны здымак

Літоўскае міністэрства замежных спраў заявіла, што просьба дэпутата Вітаўтаса Сініцы аб адмене акрэдытацыі, выдадзенай прадстаўніцтву на чале з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, разглядацца не будзе. Пра гэта піша LRT.

«Пытанне аб адмене акрэдытацыі гэтага прадстаўніцтва ў цяперашні час не абмяркоўваецца, паколькі статус, прадстаўлены прадстаўніцтву, дазваляе яму дзейнічаць, выконваць функцыі, мабілізаваць дэмакратычныя сілы», — гаворыцца ў адказе міністэрства.

Чыноўнікі таксама дадалі, што акрэдытацыя прадстаўніцтва Ціханоўскай павінна захоўвацца да таго часу, пакуль грамадзяне Беларусі і іх дэмакратычныя сілы не змогуць свабодна і дэмакратычна вырашаць будучыню сваёй дзяржавы».

Прадстаўнік Нацыянальнага аб’яднання ў Сейме Вітаўтас Сініца 26 ліпеня звярнуўся ў Генпракуратуру краіны, каб яна ацаніла, ці не парушаюць выказванні Сяргея Ціханоўскага аб магчымасцях стварэння ў Літве беларускіх аўтаномных астравоў палажэнняў Крымінальнага кодэкса і прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

«Ціханоўскія не асуджаюць літвінізм, заклікаюць Сейм разам шукаць гістарычную праўду пра Вялікае Княства Літоўскае, быццам Літва яшчэ яе не знайшла, на сваіх псеўдапашпартах прысвойваюць сабе сімвал «Віціса» («Пагоні»), крытыкуюць абмежаванні міграцыйнай палітыкі і, у рэшце рэшт, загаварылі пра «астравы», — казаў дэпутат.

У звароце ў пракуратуру Сініца адзначаў, што частка 1 артыкула 121 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае крымінальную адказнасць для тых, хто «удзельнічаў у групе, якая мае мэту незаконным спосабам змяніць канстытуцыйны лад Літоўскай дзяржавы, пасягаць на яе незалежнасць, парушыць тэрытарыяльную цэласнасць».

Вітаўтас Сініца — палітолаг, філосаф і адзіны ў Сейме Літвы дэпутат ад нацыяналістычнай партыі Нацыянальнае аб'яднанне. Партыя сабрала 2,93% галасоў на выбарах 2024 года і па партыйных спісах у парламент не прайшла, але Сініца ў другім туры перамог у віленскай акрузе Каралінішкі-Замачак свайго суперніка з партыі «Саюз Айчыны».

Каментары5

  • Ну-ну
    27.07.2025
    Зьвярніце ўвагу. З гэтае навіны вынікае цікавы факт – ОСЦ і дзяржаўныя структуры Літвы знаходзяцца ў такіх адносінах, што ОСЦ мае ад літоўцаў акрэдытацыю. То бок, Літва прызнаé ОСЦ за беларусаў-замежнікаў, якія прадстаўляюць беларусаў за мяжой. Прыкладна гэтак жа, як амбасады ці кансуляты, бо гэтыя ўстановы таксама маюць адпаведныя акрэдытацыі ад дзяржавы, на тэрыторыі якой знаходзяцца (напрыклад, амэрыканскі амбасадар будзе мець акрэдытацыю ад уладаў, напрыклад, Францыі). Нагадаю, пару дзён таму зянонаўскія таварышы маёры намагаліся мне даказаць, што гэта ня так :D а, ну так, вядома, гэта ж усё няпраўда, ніякага статусу акрэдытацыі не існуе, гэта ўсё выдумкі «агЭнтуры», «левакоў» і «глябалістаў».
  • Лёлік з-пад Лімасола
    27.07.2025
    сумная навіна для лукаботаў(((
  • Lol
    27.07.2025
    3% (з акругленнем) Вітаўтас Сініца працуе на свае 2,93% выбарцаў. Не варта звяртаць на яго ўвагі.

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі20

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі20

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць