Грамадства55

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе

Некалькі гадоў таму Іна Стэфановіч трапіла ў ДТЗ і цяпер перасоўваецца ў інвалідным вазку. Яе каханы дапамагае ёй аднаўляцца.

Калаж са скрыншотаў відэа ў тыктоку Іны

Нарадзілася Іна ў Браславе. Пасля школы паехала скараць сталіцу — паступіла ў педагагічны ўніверсітэт. Планавала стаць дэфектолагам. Яна каталася на скейтбордзе і каньках, вандравала і шмат пасміхалася…

Было і каханне: маладая дзяўчына падпрацоўвала ў рэстаране барменшай і там пазнаёмілася са сваім будучым хлопцам Кірылам, які быў афіцыянтам. Але ўсё раптам змянілася ў маі 2023 года — Іна была якраз на апошнім курсе ўніверсітэта.

Разам з сям'ёй дзяўчына паехала на свята — у яе дзядзькі быў дзень нараджэння. Але сесці за святочны стол ніхто з тых, хто быў у машыне, не змог. Адбылося жудаснае ДТЗ. Кіроўца фуры паварочваў налева і не прапусціў «Фіят» з сям'ёй Іны.

Іна сядзела на пасажырскім сядзенні і чамусьці не прышпілілася — хоць звычайна робіць гэта.

У адным з інтэрв'ю дзяўчына распавядала, што памятае трагедыю ўрыўкамі, бо не ўвесь час была ў прытомнасці.

— Добра захавалася ў памяці тое, як мяне прывезлі ў прыёмнае аддзяленне Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, як зашывалі раны на галаве, як вызвалялі ад адзення. Мне стала шкада, што разрэзалі маю новую прыгожую спадніцу.

Дзяўчына атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і лакацыі, але самай сур'ёзнай аказаўся пералом шыйных пазванкоў.

У Браслаўскую бальніцу тэрмінова выклікалі нейрахірурга з Мінска, які прааперыраваў дзяўчыну. Усе тыя, хто быў у машыне разам з Інай, трапілі ў бальніцу ў розным стане. Калі Кірыл апынуўся ў звычайным аддзяленні і адносна хутка аднавіўся, то мама дзяўчыны загінула. У той жа аварыі загінуў і яшчэ адзін сваяк Іны.

У бальніцах дзяўчына правяла шмат часу, бо была паралізавана на 80%. Але на відэа таго перыяду Іна пасміхаецца. Кажа, галоўную ролю ў гэтым сыгралі сваякі і сябры, якія кожны дзень прыходзілі і дапамагалі не здавацца.

Кірыл таксама не кінуў каханую. У інтэрв'ю ён казаў:

— Калі ўсё здарылася, я таксама трапіў у бальніцу, але ў звычайнае аддзяленне. Іна ж знаходзілася 9 дзён у рэанімацыі. Я не бачыў яе і не ведаў, у якім яна стане. Дактары казалі: усё нармальна, стан стабільны. Але кожны разумее, што калі чалавек у рэанімацыі, то становішча не самае лепшае, — успамінае Кірыл. — Тады я проста чакаў і верыў у тое, што ўсё будзе добра. Ды і наогул: дзякуй Богу, што жывая.

Калі сказалі, што ў Іны зламаная шыя, мяне гэта не напалохала. Па-першае, у мяне стрыечны брат вось ужо 8 гадоў перасоўваецца ў інваліднай калясцы, таму я ўсё гэта ўжо бачыў і пражываў. Па-другое, Іна засталася той жа дзяўчынай, якую я пакахаў. У яе галаве і душы нічога ж не змянілася. Калі яна прыйшла ў прытомнасць, гэта мяне падбадзёрыла. Усё тая ж мая Іна, а пералом хрыбетніка — справа другасная.

Тата Іны хацеў, каб дачка засталася ў родным Браславе — усё ж там сваякі побач. Але пара вырашыла вярнуцца да свайго звыклага жыцця ў Мінску. У Іны дрэнна варушацца пальцы, ёй давялося нанова вучыцца такім простым рэчам, як трымаць сталовыя прыборы і чысціць зубы.

@innastef Моя самая большая поддержка #дтп #реабилитация #травмашеи #жизньнаколесах ♬ original sound - jay.corlew

Дзяўчына паказвае ў тыктоку свае будні. Бачна, з якой пяшчотай Кірыл клапоціцца пра яе. Хлопец таксама суправаджае Іну падчас яе рэабілітацый у розных цэнтрах Беларусі і Расіі.

Дактары пакуль не даюць ніякіх прагнозаў: проста раяць кожны дзень выконваць фізічныя практыкаванні.

Часам Іна не можа ўстрымацца ад параўнання таго, якой яна была і якой стала. Напрыклад, выклала відэа свайго шпацыру ля плошчы Перамогі — кажа, што некалі лічыла, што ў яе «жудасная хада». Таму цяпер заклікае ўсіх любіць сябе і не шукаць недахопы.

@innastef Не обижайте свои ножки #дтп #реабилитация #травмашеи #восстановление #жизньнаколяске ♬ оригинальный звук - Inna Stef

Дзяўчына жартуе са свайго становішча і робіць шмат іранічных ролікаў. Найбольш папулярнае яе відэа набрала 1,5 мільёна праглядаў — у ім Іна паказвае, як праходзіць яе дзень.

«Усе будуць пісаць: «Бедны хлопец, навошта яму гэта трэба», — ці сур'ёзна, ці жартуючы кажа яна ў роліку.

Большасць людзей у каментарах пішуць ёй словы падтрымкі і кажуць, што такая гісторыя прымушае паверыць у тое, што сапраўднае каханне існуе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Filipp
    25.04.2025
    Вось калі яны разам памруць у 80 год можна будзе казаць -- любоў існуе.
  • циник
    25.04.2025
    Мужская любовь iснуе. Если б на ее месте оказался он, то не факт что не сделала б ножки...
  • Тьфу на тебя
    25.04.2025
    циник, посмотри статистику - большинство мужчин кидает своих женщин в случае тяжёлой болезни или тюрьмы, большинство женщин в аналогичных ситуациях остаются. И восхищаются этим парнем - только доказывает, что случай мужской поддержки один на миллион

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць