Грамадства11

Відэа дзяўчыны з адной нагой завірусіліся ў тыктоку. У яе кранальная гісторыя

Калі Надзея выклала відэа, як танчыць пад музыку, некаторыя падумалі, што гэта мантаж — так плаўна і лёгка рухаецца дзяўчына. «Яна нібы лятае», — пісалі ў каментарах. Але за гэтымі відэа хаваецца няпростая гісторыя.

Надзея Жабіна. Скрыншоты відэа ў тыктоку

На тыкток Надзеі Жабінай падпісаны 22 тысячы чалавек. Дзяўчына жартуе са сваёй асаблівасці і запісвае пазітыўныя відэа, некаторыя з якіх залятаюць на мільёны праглядаў.

У адным з ролікаў Надзея распавяла, чаму засталася без адной нагі. Высветлілася, што ўсяму віной анкалогія — а канкрэтна астэасаркома. Пра жудасны дыягназ сям’я даведалася выпадкова, калі Надзеі было 5 гадоў.

Яна расла звычайным дзіцём, якое не мела нейкіх асаблівых праблем са здароўем. Аднойчы ў дзіцячым садку дзяўчынка бегала з сябрамі, падчас гульні адзін з хлопчыкаў штурхануў Надзею і яна ўпала. Здаецца, нічога ўнікальнага — такое ў малых здараецца амаль кожны дзень.

У дзяўчынкі пачала балець нага — боль не праходзіў даволі доўга. Тады бацькі адвезлі дачку да доктара зрабіць здымак, думаючы, што гэта банальны ўдар. Канчатковы дыягназ быў вельмі нечаканым.

Надзея падкрэслівае: тое, што хлопчык яе штурхануў, не з’яўляецца прычынай узнікнення хваробы, але праз яго яна праявілася. Аператыўна пачалі хіміятэрапію.

Першапачаткова бацькі разлічвалі на больш пазітыўны сцэнарый для дачкі. Надзею планавалі адправіць на аперацыю ў Германію — там абяцалі, што змогуць захаваць большую частку нагі.

— І тады б у мяне быў пратэз, які згінаецца — я б магла яго кантраляваць. Але, на жаль, хвароба пачала прагрэсаваць, і мы проста не паспелі.

@nadia_zhabina2008

Тгк: Я в шоке,где больше о моей жизни

♬ оригинальный звук - НадИ

У выніку нагу ампутавалі цалкам. А ў Надзеі пачаліся яшчэ і метастазы, таму прыйшлося выдаліць палову лёгкага.

Дзяўчына заклікае ўсіх уважліва ставіцца да свайго здароўя, і калі нешта баліць, то адразу звяртацца да дактароў, а не чакаць, пакуль «само пройдзе».

У інтэрв’ю тыктокеру Belrels Надзея распавяла, што цяпер яна вучыцца ў эканамічным каледжы і час ад часу падпрацоўвае фларысткай.

Дзяўчына дзеліцца, што маральна ёй не было складана прызвычаіцца да новай рэальнасці пасля ампутацыі нагі, бо бацькі заўсёды падтрымлівалі і казалі: «Ты можаш усё».

Часта незнаёмыя людзі разглядаюць яе з цікаўнасцю, хтосьці задае недарэчныя пытанні. І гэта дзяўчыне не вельмі прыемна.

@belrels Без ноги,но со стержнем внутриПОДПИШИСЬ ❤️ Автор: @belrels @minskrels Героиня: @НадИ #интервью #судьбачеловека #мотивация #грустноевидео #дослёз #мечта #инвалидность #motivation #interwiew #инвалидностьнеприговор #инвалиднеприговор #belrels ♬ оригинальный звук - belrels

Але ў Надзеі ёсць сябры, якія яе падтрымліваюць і заўсёды могуць абараніць.

— Маладога чалавека ў мяне цяпер няма. І я яго не шукаю. Бо ў мяне іншыя мэты, задачы і прыярытэты.

Адказваючы на пытанне пра самую галоўную мару ў жыцці, Надзея кажа, што для яе гэта самарэалізацыя.

Каментары1

  • Печально
    08.03.2025
    Очень красивая девушка. Жалко, что на ее долю такие испытания выпали

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць