Грамадства11

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё

Работнікі лясной гаспадаркі, якія працуюць у сельскай мясцовасці, могуць атрымаць магчымасць прыватызаваць арэнднае жыллё. З такой ініцыятывай выступіў кіраўнік Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, звярнуўшыся з такой просьбай да Аляксандра Лукашэнкі падчас ягонай працоўнай паездкі ў Аршанскі раён.

Кулік прапанаваў, каб даць супрацоўнікам лясгасаў, якія жывуць у арэндных кватэрах і дамах, размешчаных у аграгарадках і вёсках, права выкупу гэтага жылля пасля дзесяці гадоў бездакорнай працы. Лукашэнка падтрымаў гэтую ініцыятыву пры ўмове, што такія дамы будуць прадавацца «за тыя грошы, за якія пабудавалі».

Аналагічная магчымасць ужо існуе для работнікаў сельскай гаспадаркі. Пасля выдання адпаведнага ўказа Лукашэнкі такое ж права будзе распаўсюджана і на работнікаў лясной галіны.

Увогуле ж, выступаючы на сваёй пашпартнай радзіме ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, Лукашэнка які ўжо раз за дзясяткі гадоў свайго кіравання зрабіў акцэнт на неабходнасці развіваць жыллё ў малых населеных пунктах.

Паводле яго слоў, будаваць трэба перш за ўсё там, дзе ёсць працоўныя месцы і запыт ад прадпрыемстваў. Туды, маўляў, людзі захочуць самі пераехаць.

«Наогул нам трэба сур'ёзна перабудавацца — і ў вобласці, ва ўсіх абласцях, і ў краіне — і будаваць толькі на замову жыллё. А людзі што хочуць, тое будуюць — за свой кошт. Мы перашкаджаць ім не павінны, тым больш у такіх пасёлках», — заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка запатрабаваў спыніць «бяздумную будоўлю» ў буйных гарадах і засяродзіцца на малых пасёлках:

«Як толькі абмяжуем будаўніцтва жылля ў Мінску і абласных цэнтрах — людзі прыедуць сюды».

Каментары1

  • Ёсік
    21.04.2025
    Гэтай песьне аб спыненьні будоўлі жыльля ў Мінску ўжо больш за дзесяць год. Сваім можна. А хто сказаў, што ім дазволяць прыватызаваць арэнднае жыльлё? Адзін спытаў, другі ляпнуў, і ўсё, лічыце загад падпісаны? Спачатку труну яму зробіце, а потым мо і прыватызацыю аформіце.

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць