Свет33

Адміністрацыя Трампа замарозіла 2,2 мільярда даляраў для Гарвардскага ўніверсітэта

Міністэрства адукацыі ЗША абвясціла пра замарожванне дзяржаўнага фінансавання на суму 2,2 мільярда даляраў для Гарвардскага ўніверсітэта пасля таго, як навучальная ўстанова адхіліла патрабаванні адміністрацыі Трампа.

Фота: Plexi Images/GHI/UCG/Universal Images Group via Getty Images

«Аб’яднаная мэтавая група па барацьбе з антысемітызмам абвяшчае пра замарожванне 2,2 млрд даляраў доўгатэрміновых грантаў і 60 млн даляраў доўгатэрміновых кантрактаў для Гарвардскага ўніверсітэта», гаворыцца ў прэс-рэлізе.

На мінулым тыдні Белы дом накіраваў у Гарвард спіс патрабаванняў, накіраваных на жорсткі дзяржаўны кантроль і радыкальныя змены ў кіраванні ўніверсітэтам.

Аднак у панядзелак, 14 красавіка, Гарвард адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні, заявіўшы, што адміністрацыя Дональда Трампа парушае Першую папраўку да Канстытуцыі ЗША, перавышае паўнамоцтвы ўрада згодна з Законам аб грамадзянскіх правах і пагражае аўтаноміі прыватнай установы.

У сваю чаргу, Міністэрства адукацыі ЗША паведаміла пра замарожванне фінансавання, падкрэсліўшы, што існуючыя парушэнні навучальнага працэсу з’яўляюцца недапушчальнымі.

«Парушэнні навучальнага працэсу, ад якіх цярпяць кампусы апошнія гады, непрымальныя. Пераслед габрэйскіх студэнтаў недапушчальны. Элітным універсітэтам час сур’ёзна паставіцца да гэтай праблемы і ўзяць на сябе абавязацельствы адносна істотных зменаў, калі яны жадаюць і далей атрымліваць падтрымку ад падаткаплатнікаў», гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Каментары3

  • бабруйчанін
    15.04.2025
    У сесесере 100 год таму таксама семіты з " антысемітызмам" змагалісь Навошта крэсцьянам раднэкам вышэйшая адукацыя ? Рабфака хопіць іешувы??
    Дзеяч бальшавіцкі каментараўскі па сутнасці авантурыст і ашуканец Радэк 1927 год на банкеце бальшавікоў агучыл тост За 10 годзе вялікай ..яўрэйскай рэвалюцыі" ..ўсе пляскалі
  • Андрусь
    15.04.2025
    У матэрыяле не хапае кантэксту - дзе там той Гарвард жыдоўскіх студэнтаў пераследаваў.
  • Ну-ну
    15.04.2025
    Лапидару, как и синепалому, не нужны умные, ему нужны пьяные и дурные, но послушные.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць