Надвор'е

У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму

Паводле Белгідрамета, 5 красавіка ў Магілёўскай вобласці назіралася складаная метэаралагічная сітуацыя: парывы ветру дасягалі 15 м/с (максімальная хуткасць — у Горках), выпала шмат мокрага снегу. У Магілёве зафіксавалі вышыню снегу ў 25 см. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму. 

Фота: МНС па Магілёўскай вобласці

Паводле інфармацыі РУП «Магілёўэнерга», у выніку непагадзі без святла засталіся 128 населеных пунктаў, 15 малочнатаварных ферм і 5 кацельняў.

На раніцу 6 красавіка ўсё яшчэ адключанымі застаюцца 98 трансфарматарных падстанцый, 46 населеных пунктаў, 5 МТФ у Белыніцкім, Бабруйскім, Дрыбінскім і Асіповіцкім раёнах. Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя працы.

@minskoblastnovosti5 Апрельский снег 06.03.2025 шокировал Беларусь #могилев #минскаяобласть #беларусь #слуцк #пуховичи #минск #беларусьновости ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Падраздзяленні МНС здзейснілі 12 выездаў для ўборкі паваленых дрэў у розных раёнах вобласці. Паводле звестак ведамства, пацярпелых няма.

Некаторыя цягнікі на ўчастку Асіповічы-Магілёў ідуць з адхіленнем ад графіка. З-за неспрыяльных умоў надвор'я 6 красавіка на ўчастку Асіповічы-Магілёў чыгункі адбылося падзенне дрэў на чыгуначныя шляхі.

Непагадзь таксама закранула Мінскую вобласць, паведамляе РУП «Мінскэнерга». Найбольш пацярпелі Пухавіцкі і Слуцкі раёны — з-за наліпання снегу і моцнага ветру пашкоджаны лініі электраперадач.

На раніцу 6 красавіка без электрычнасці заставаліся жыхары больш чым 130 населеных пунктаў.

У «Мінскэнерга» падкрэсліваюць, што спецыялісты працуюць кругласутачна, каб максімальна хутка аднавіць электразабеспячэнне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць