З закрытых пратаколаў стала вядома, як Беларусь і Расія дзялілі калійны рынак
Беларускія і расійскія вытворцы калійных угнаенняў дамаўляліся паміж сабой пра цэны і аб'ёмах паставак у іншыя краіны і спрабавалі трымаць цэны на высокім узроўні (праўда, атрымалася не вельмі). Пры дапамозе Belpol выданне «Люстэрка» атрымала пратаколы з сустрэч чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў дзвюх краін, дзе тыя абмяркоўвалі продажы дарагога тавару ў Кітай і Індыю. Дакументы пад грыфам «Для службовага карыстання» прыадчыняюць закуліссе перамоў на высокім узроўні, якія тычыліся здзелак на сотні мільёнаў даляраў.
Фота ілюстрацыйнае
Арганізацыя Belpol перадала «Люстэрку» два пратаколы сустрэч, якія прайшлі ў маі і чэрвені 2024 года ў Маскве ў расійскім Міністэрстве прамысловасці і гандлю. На іх прысутнічалі прадстаўнікі дзвюх краін, у тым ліку:
намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Міхаіл Юрын;
гендырэктар расійскага аграхімічнага холдынгу «Уралхім» (туды ўваходзіць «Уралкалій») Дзмітрый Каняеў;
гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі Аляксей Скрага;
старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (цяпер у яго ўжо іншая пасада — з лістапада 2024 года ён гендырэктар «Беларуськалія») Андрэй Рыбакоў.
Перамовы тычыліся хлорыстага калію — самага распаўсюджанага калійнага ўгнаення. Яго вырабляюць і ў Беларусі, і ў Расіі. Абедзве краіны прадаюць калій у Кітай і Індыю.
З дакументаў вынікае, што паміж дзвюма краінамі ёсць дамоўленасць узгадняць пастаўкі на сусветны рынак і складаць сумесныя планы адгрузак «у мэтах каардынацыі сумесных дзеянняў». Але без супярэчнасцяў не абыходзіцца.
Скрыншот першай старонкі пратакола расійска-беларускай сустрэчы, атрыманага «Люстэркам»
«Прапанова беларускага боку прывядзе да лішку ў КНР»
17 мая 2024 года бакі абмяркоўвалі гандаль з Кітаем. Гэта была ўжо мінімум другая сустрэча па тэме, на папярэдняй — 27 красавіка 2024 года — яны ні пра што не дамовіліся. На чарговым візіце расійскі вытворца так выклаў сваю пазіцыю: Кітаю нельга прадаваць занадта шмат.
«У 2024 годзе, у адпаведнасці з аптымістычнымі прагнозамі, імпарт хлорыстага калію ў КНР складзе не больш за восем мільёнаў тон. Пры гэтым чакаецца, што замежныя канкурэнты паставяць каля двух мільёнаў. Такім чынам, максімальна магчымы аб'ём экспарту ў Кітай калійных угнаенняў з Расіі і Беларусі складае каля шасці мільёнаў тон», — казаў на сустрэчы Дзмітрый Каняеў.
Дзмітрый Каняеў, генеральны дырэктар АТ «АХК «Уралхім». Фота: uralchem.ru
Кіраўнік расійскай хімічнай кампаніі прапанаваў падзяліць гэты аб'ём пароўну: каб абедзве краіны паставілі Кітаю па тры мільёны тон.
«Беларуская калійная кампанія» прапаноўвала экспартаваць больш — па 3,5 мільёна, але расіяне палічылі гэты план няўдалым.
«Прапанова беларускага боку прывядзе да 20-працэнтнага лішку хлорыстага калію ў КНР. Гэта знізіць цану яшчэ на 60-70 даляраў за тону, што абернецца падзеннем рэнтабельнасці бізнэсу, зніжэннем паступлення мытных пошлін у федэральны бюджэт, скарачэннем інвестыцыйнай праграмы «Уралкалій», — лічыў кіраўнік «Уралхіма» і нагадаў, што канкурэнты не дрэмлюць: — У цяперашні час на кітайскі калійны рынак аказвае сур'ёзны ўплыў палітычная кан'юнктура. У прыватнасці, назіраецца актыўная дэмпінгавая палітыка з боку канадскіх, германскіх і блізкаўсходніх вытворцаў калійных угнаенняў, якія імкнуцца выцесніць расійскія і беларускія кампаніі з рынку».
Пазіцыя Беларусі: «Лішні» калій няма куды дзець
Беларускі бок інакш ацаніў, колькі калію можа купіць Кітай у 2024-м. Ягоны прагноз — 11,7 мільёна тон.
Да таго ж беларуская дэлегацыя з ідэяй пастаўляць па тры мільёны тон не згодная. Такая пазіцыя ўносіла «істотныя карэкціроўкі ў план экспарту беларускіх калійных угнаенняў на 2024 год». Астатнія «лішнія « 500 тысяч тон угнаенняў проста няма куды дзець.
«Пераразмеркаванне такога значнага аб'ёму на іншыя рынкі, ва ўмовах істотнай абмежаванасці іх колькасці для беларускага тавару, з'яўляецца немагчымым. Важна пры гэтым адзначыць, што, у адрозненне ад тавару ПАТ «Уралкалій», беларускі тавар адрэзаны ад найбольш маржынальных рынкаў краін Еўропы і ЗША», — заяўляў Аляксей Скрага.
Аляксей Скрага, гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі. Фота з сайта bsvt.by
Кіраўнік БКК адзначыў, што беларускі бок мог бы адгружаць Кітаю менш, як таго просіць усходняя суседка. Але не бясплатна.
«Прапануецца расійскаму боку ўнесці прапановы аб кампенсацыі беларускаму боку выпадаючай з планаваных да пастаўкі на кітайскі рынак часткі экспартных аб'ёмаў калійных угнаенняў на каля 0,5 мільёна тон у 2024 годзе», — адзначаў кіраўнік БКК.
Прасцей кажучы, Беларусь прапанавала Расіі заплаціць за тое, што яна не будзе экспартаваць 500 тысяч тон угнаенняў у 2024-м.
У выніку бакі зноў не дамовіліся. Яны «канстатавалі немагчымасць» узгадніць цану на ўзроўні 280 даляраў за тону і вырашылі яшчэ раз сустрэцца, каб абмеркаваць пазіцыю «па замяшчэнні аб'ёмаў паставак, якія выпалі». Ці была такая сустрэча і чым яна скончылася, невядома.
Цікава, што 17 чэрвеня 2024 года прайшла яшчэ адна падобная сустрэча — гэтым разам абмяркоўвалі пастаўкі ў Індыю. У выніковы пратакол не трапілі цытаты перагаворшчыкаў, толькі вынік абмеркавання.
«Уралкалій» абавязаўся «дамагчыся цаны» на пастаўкі хлорыстага калію індыйскай кампаніі IPL на ўзроўні 285-290 даляраў за тону. Для ўзгаднення аб'ёмаў паставак вырашылі сустрэцца яшчэ раз. Чым усё скончылася, «Люстэрку» невядома.
Колькі ў выніку купіў Кітай?
Паводле афіцыйнай статыстыкі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у 2024 годзе Кітай імпартаваў з усяго свету 12,63 мільёна тон хларыду калію. Гэта аказалася нават больш за аптымістычны прагноз беларускай дэлегацыі. Як адзначалі кітайскія мытнікі, быў пабіты гістарычны рэкорд.
Сярод пастаўшчыкоў на першым месцы апынулася Расія, якая прадала КНР 4,24 мільёна тон хларыду калію. На другім месцы — Беларусь, якая паставіла 2,89 мільёна тон.
Падобна на тое, што Беларусь у выніку сапраўды прытрымлівалася дамоўленасці не перавышаць мяжу ў 3 мільёны тон за год. Ці атрымала яна за гэта кампенсацыю — невядома.
А ці парушыла дамоўленасць Расія? Верагодна, у агульную статыстыку паставак з гэтай краіны трапіў калій ад яшчэ аднаго буйнога вытворцы гэтай краіны — прыватнай міжнароднай хімічнай кампаніі «Еўрахім» (яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Швейцарыі). Прадстаўнікоў гэтай арганізацыі на вышэйзгаданай сустрэчы не было, у дамоўленасцях яе не ўлічвалі. Дарэчы, беларускі бок звярнуў увагу на гэты факт і прапаноўваў уключаць аб'ёмы «Еўрахіма» ў аб'ёмы расійскага экспарту.
План па цэнах не спрацаваў
Хоць Расія і Беларусь збіраліся «трымаць» цану на калій, яна ў выніку ўсё ж такі знізілася. Па даных Сусветнага банка, сярэднія сусветныя цэны на хларыд калію былі такімі:
у 2022 годзе — 863,4 даляра за тону;
у 2023-м — 383,2 даляра за тону;
у 2024-м — 295,1 даляра за тону.
У выніку атрымалася так, што Беларусь за 2024 год паставіла на 15% менш угнаенняў, чым у 2023 годзе. А даходы беларускага боку літаральна абваліліся: паводле даных кітайскай мытні, Беларусь атрымала ад Кітая ўсяго 843 мільёны даляраў у 2024-м. Гэта на 42% менш, чым годам раней.
Растя ж за 2024 год нарасціла пастаўкі ў Кітай на 41%, калі лічыць у тонах. У грашовым выражэнні рост склаў 12%.
У лістападзе 2024 года Аляксандр Лукашэнка публічна прапанаваў тое самае, пра што казалі прадстаўнікі «Уралкалія» — прадаваць менш.
«Я такіх цэнаў наогул не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія цэны калійных угнаенняў, хоць праца шахцёраў няпростая, — скардзіўся палітык, прызначаючы Андрэя Рыбакова — аднаго з удзельнікаў закрытых перамоў — генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій». — Можа быць, нам з расіянамі перагаварыць, параіцца і працэнтаў на 10, можа, 11 знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі. Не нам, прабачце, а вам».
Якая сітуацыя з продажамі калію і санкцыямі па ім?
У пачатку снежня 2021 года запрацавалі санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія». У адрозненне ад еўрапейскіх санкцый, пад забарону трапіла ўся прадукцыя гэтага прадпрыемства. Так, Літва, праз якую праходзіла значная частка транзіту айчынных калійных угнаенняў, спыніла іх перавалку.
У ліпені 2023 года першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў заяўляў, што ў сярэднім за апошнія гады Беларусь пастаўляла на сусветны рынак каля 9-10 мільёнаў тон калію. Праз санкцыі, з ягоных слоў, гэты аб'ём знізіўся прыкладна на 5,5 мільёна тон.
«Мы ў гэтым годзе [гаворка пра 2023-ы] будзем везці восем мільёнаў тон, гэта значыць фактычна ў два разы больш калію на дружалюбныя рынкі, замяшчаючы страчаныя рынкі недружалюбных краін», — адзначаў чыноўнік.
Раней Белстат перастаў публікаваць у адкрытым доступе інфармацыю пра экспарт угнаенняў.
Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты
У Крамлі заявілі, што пастаўкі бензіну з беларускіх НПЗ у Расію ідуць «на максімуме»
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію11
Жарсці вакол «крыжа каралевы Сафіі» не сціхаюць. Сяргей Абламейка заступіўся, а Крыцук прааналізаваў першакрыніцы11
Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў44
Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі1010
Людзі — Караеву: «Каму цікавыя вашы Дажынкі? Міліцыі напладзілі ў кожнай вёсцы па роце»1919
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Жарсці вакол «крыжа каралевы Сафіі» не сціхаюць. Сяргей Абламейка заступіўся, а Крыцук прааналізаваў першакрыніцы11
Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі1010
Людзі — Караеву: «Каму цікавыя вашы Дажынкі? Міліцыі напладзілі ў кожнай вёсцы па роце»1919
Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы55
«Шахеды», якія ляцяць на Кіеў, могуць працягваць выкарыстоўваць для навігацыі беларускія станцыі мабільнай сувязі44
«Шахеды», якія ляцяць на Кіеў, могуць працягваць выкарыстоўваць для навігацыі беларускія станцыі мабільнай сувязі4
«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра22
«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра2
Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?1515
Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?15
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі4444
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня66
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу1414
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара2222
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі55
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі5
Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab44
Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4
На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме1010
На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10
КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы1818
КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы18
Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты
У Крамлі заявілі, што пастаўкі бензіну з беларускіх НПЗ у Расію ідуць «на максімуме»
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію1
Жарсці вакол «крыжа каралевы Сафіі» не сціхаюць. Сяргей Абламейка заступіўся, а Крыцук прааналізаваў першакрыніцы1
Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў4
Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі10
Людзі — Караеву: «Каму цікавыя вашы Дажынкі? Міліцыі напладзілі ў кожнай вёсцы па роце»19
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22
Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?
Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3
У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі5
У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2
У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі
Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4
Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Галоўнае
Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты
У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію11
Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі
Жарсці вакол «крыжа каралевы Сафіі» не сціхаюць. Сяргей Абламейка заступіўся, а Крыцук прааналізаваў першакрыніцы11
Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў1313
Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13
У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»1616
У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16
Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы33
Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3
З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала55
З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5
Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня1010
Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10
Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку88
Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8
«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў6565
«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў65
У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў2121
У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі4444
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня66
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу1414
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14
У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ11
У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1
Каментары