Свет2626

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не жартаваў, калі казаў, што можа пайсці на трэці тэрмін насуперак Канстытуцыі. Трамп кажа, што метады ёсць.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключыў магчымасці балатавацца на трэці тэрмін, хоць гэта забараняецца Канстытуцыяй.

Трамп адзначыў, што ёсць метады, каб пайсці на новы тэрмін, піша NBC.

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў. Але я звычайна ім кажу: нам яшчэ доўгі шлях, ведаеце, гэта вельмі ранняя стадыя адміністрацыі. Я сканцэнтраваны на бягучых справах.Занадта рана, каб думаць пра гэта», — адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

На пытанне, ці хоча ён яшчэ адзін тэрмін, Трамп адказаў: «Мне падабаецца працаваць». Ён дадаў, што ёсць метады, якія дазволяць яму пайсці на трэці тэрмін.

Журналісты спыталі пра сцэнар, паводле якога віцэ-прэзідэнт Джэй-Дзі Ванс балатуецца на прэзідэнта, а пасля перадае паўнамоцтвы Трампу. 

«Гэта адзін з варыянтаў. Але ёсць і іншыя», — сказаў прэзідэнт ЗША, але адмовіўся ўдакладняць.

Унясенне змен у Канстытуцыю для скасавання абмежавання ў два прэзідэнцкія тэрміны — надзвычай складаны працэс. Гэта патрабуе або двух трэцяў галасоў у абедзвюх палатах Кангрэса, або ініцыявання канстытуцыйнага канвенту двума трацінамі штатаў. У любым выпадку патрэбна ратыфікацыя трыма чвэрцямі штатаў.

Каментары26

  • Мх
    30.03.2025
    "Я не трымаюцся за гэтую ўладу пасінеўшымі пальцамі, я гэтай ўлады цягам свайго першага тэрміна наеўся. Але амерыканскі народ мяне просіць: "ТРЭБА!", а я не магу пайсці супраць волі амерыканскага народа. Гэтыя там Байдэны, Камалы там усякія беглыя, сядзяць там дзесці за мяжой у Канадзе і плявузгаюць, маўляў "Трамп - дыктатар", я яшчэ раз адкрыта ўсім заяўляю: я за ўладу не трымаюся, але мяне просіць амерыканскі народ "Застанься", і я застануся".
  • Глыбінны
    30.03.2025
    Свет звар’яцеў канчаткова. Ну што ж, вітаем амерыканцаў у клубе
  • Курт
    30.03.2025
    Ашалеў стары.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць