Вайна2121

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ

Такія заявы ён зрабіў позна ўвечары ў чацвер, падчас размовы з маракамі падводнай лодкі «Архангельск».

Скрыншот відэа Крамля

Паводле слоў Пуціна, неабходна ўвесці часовае кіраванне ва Украіне пад эгідай ААН і заходніх краін, каб «прывесці да ўлады дзеяздольны ўрад, які карыстаецца даверам народа», з якім Расія зможа падпісаць мірную дамову, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Можна было б пад эгідай ААН, ЗША, з еўрапейскімі краінамі, вядома ж, з нашымі партнёрамі і сябрамі абмеркаваць магчымасць увядзення ва Украіне часовага кіравання. Для таго, каб правесці дэмакратычныя выбары», — сказаў ён.

Ён дадаў, што выбары прэзідэнта Украіны летась не праводзіліся, таму Уладзімір Зяленскі «не можа лічыцца легітымным кіраўніком дзяржавы». На думку Пуціна, ва ўмовах, што склаліся, Украінай пачынаюць кіраваць «неанацысцкія фарміраванні» кшталту «Азова».

Пуцін таксама заявіў, што Расія «валодае стратэгічнай ініцыятывай па ўсёй лініі фронту» і можа разбіць УСУ. Па яго словах, расійская армія захапіла 99% тэрыторыі Луганскай вобласці, а таксама больш за 70% тэрыторый Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей. На яго думку, Расія «паступова, не так хутка, як камусьці хацелася б», рухаецца да дасягнення заяўленых мэтаў.

У ЗША пракаментавалі прапанову Пуціна аб знешнім кіраванні ва Украіне. Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома заявіў, што кіраванне ва Украіне вызначаецца яе канстытуцыяй і народам краіны.

Каментары21

  • Андрусь
    28.03.2025
    Крывавы дыктатар балбоча пра дэмакратычныя выбары ў суседняй дэмакратычнай краіне. Дэмакратычныя выбары пад міжнародным наглядам трэба правесці ў Рашцы і заадно ў Беларусі
  • Алекс
    28.03.2025
    У бункерного какуна кукуха поехала. Совсем полет фантазии обуздать не может. Ты бы еще на Марсе временное управление под эгидой ООН предложил, чудик) Смотри как бы в кремле временное управление кто-нибудь не ввел пока ты с кабановой еще одного мини-путена делать буш)
  • М
    28.03.2025
    То бок мільёны загінулых рускіх "дурачков", неабходных для захопу некалькіх сёл, яго не цікавяць))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць