Свет

Прэм'ер Брытаніі: Я не давяраю Пуціну

Кір Стармер расказаў, якая галоўная місія шматнацыянальных сіл запэўнення, якія спрабуюць сфармаваць Вялікабрытанія і Францыя, піша Бі-бі-сі.

Кір Стармер. Скрыншот трансляцыі The Guardian.

«Я не давяраю Пуціну. — Я ўпэўнены, што Пуцін паспрабуе настаяць на тым, каб Украіна пасля дамовы засталася безабароннай, таму што гэта дасць яму тое, чаго ён хоча, а менавіта магчымасць зайсці [ва Украіну] зноў».

Пасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф у двух інтэрв’ю на гэтым тыдні сказаў, што ён давярае Пуціну, не верыць у яго імкненне заваяваць Еўропу, а еўрапейскія лідары, такія як Стармер, імкнуцца выстаўляць сябе як «Чэрчылі». Гэта прагучала як чарговае сведчанне нарастання супярэчнасцяў паміж ЗША пры Трампе і іх еўрапейскімі саюзнікамі.

Але Стармер заявіў, што Вялікабрытанія не будзе выбіраць паміж ЗША і Еўропай, і таксама згадаў Чэрчыля.

«Шмат хто заклікае нас выбраць паміж ЗША і Еўропай. Чэрчыль гэтага не рабіў. Эттлі гэтага не рабіў. На мой погляд, было б вялікай памылкай рабіць выбар цяпер», — сказаў Стармер. Узгаданы ім Клемент Эттлі, лейбарыст, як і Стармер, прыйшоў да ўлады ў Вялікабрытаніі на першых выбарах пасля Другой сусветнай вайны, якія Чэрчыль прайграў. Урад Эттлі актыўна ўдзельнічаў у стварэнні NATO, а таксама стварыў у Вялікабрытаніі сістэму бясплатнай аховы здароўя.

Прыкладам падыходу Стармера да «асаблівых адносінаў» з ЗША пры Трампе стала тое, што ён рабіў пасля скандалу ў Белым доме падчас візіту туды Уладзіміра Зяленскага 28 лютага. У той момант, сказаў брытанскі прэм’ер, многія заклікалі яго адкрыта падтрымаць Зяленскага і асудзіць Трампа. «Я палічыў, што лепш падняць тэлефонную слухаўку, пагаварыць з абодвума бакамі і паспрабаваць іх прымірыць», — цытуе Стармера газета.

Не абмяжоўваючыся гэтым, Стармер накіраваў у Кіеў свайго дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джонатана Паўэла, каб навучыць Зяленскага, як наладзіць адносіны з Трампам.

На некалькіх сесіях, расказалі два высокапастаўленыя брытанскія чыноўнікі, яны прыдумалі фармулёўкі для таго, каб змякчыць трывогу Зяленскага з нагоды спынення агню, у якім расіяне працягнуць страляць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Аўтар песні «Владимир Путин — молодец!» прыехаў у Беларусь скараць «Фактар.by»21

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць