Свет2424

Памерла самая разумная малпа ў свеце, якая ведала больш за 300 слоў, гатавала і гуляла ў Minecraft

Канзі — баноба з дзіўнымі моўнымі здольнасцямі і талентам да навучання, памёр ва ўзросце 44 гадоў.

Фота: Wikimedia Commons

Гэты прымат ведаў больш за 300 слоў, умеў размаўляць праз сімвалы, разумець англійскую мову і нават гуляць у відэагульні. Канзі называлі «геніем сярод малпаў». Яго інтэлект быў супастаўны з інтэлектам двух—трохгадовага дзіцяці.

Як паведамляе партал Live Science, Канзі, самец баноба, чыё жыццё стала мастом паміж чалавечым і жывёльным светам, памёр у сакавіку. Ён жыў у навукова-даследчым цэнтры Great Ape Trust, штат Аёва, дзе стаў легендай дзякуючы сваім уражлівым кагнітыўным здольнасцям.

Канзі нарадзіўся ў 1980 годзе і з маленства назіраў, як навукоўцы спрабуюць навучыць яго прыёмную маці мове сімвалаў. Але замест яе навучанне засвоіў ён сам — прычым з дзіўнай лёгкасцю. На той момант, калі навукоўцы ўсвядомілі яго здольнасці, ён ужо ведаў дзясяткі лексіграм (сімвалаў, што абазначаюць словы).

З цягам часу Канзі вывучыў больш за 300 слоў, разумеў простую англійскую гаворку і нават ствараў новыя камбінацыі сімвалаў, фармуючы складаныя ідэі. У адным з эксперыментаў ён паказаў узровень разумення мовы, супастаўны з двухгадовым дзіцём.

Фота: Wikimedia Commons

Баноба, які гатаваў і гуляў у Minecraft

Але інтэлект Канзі не абмяжоўваўся мовай. Ён умеў ствараць і выкарыстоўваць каменныя прылады, распальваць агонь і гатаваць ежу — навыкі, што граюць ключавую ролю ў эвалюцыі чалавека.

Пазней даследчыкі навучылі яго гуляць у відэагульні. Канзі лёгка авалодаў класічным Pac-Man, а потым здолеў перамагчы фінальнага боса ў відэагульні Minecraft, што стала сапраўднай нечаканасцю нават для даследчыкаў.

18 сакавіка супрацоўнікі Ape Initiative знайшлі Канзі без прыкмет жыцця. У яго дыягнаставалі хваробу сэрца, але дакладная прычына смерці стане вядомая пасля правядзення ўскрыцця. Канзі было 44 гады.

Каментары24

  • Янот
    22.03.2025
    Гэтая малпа была разумнейшая за некаторых людзей
  • Žvir
    22.03.2025
    Nu, hatavac` i ja ūmieju, vohnišča raspalic` mahu, takija-siakija prylady stvaryc` ja taksama zdoļny,.. a vos` ci maju 300 slovaū u zapasie - sumniajusia...

    Pra videahuļni i nie kažu navat...
  • RIP
    22.03.2025
    Шкада прымата. З такімі здольнасцямі мог бы прэтэндаваць на пасаду начальніка міліцыі.

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць